Грамадства1313

МУС не знайшло парушэнняў санітарных нормаў у ізалятары на Акрэсціна

Зварот юрыста «Вясны» быў разгледжаны Дэпартаментам фінансаў і тылу МУС, але парушэнняў санітарных нормаў у ЦІП не знайшлі, піша сайт «Вясны».

Юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.

Праваабаронца на працягу многіх гадоў праводзіць маніторынг сітуацыі з забеспячэннем правоў чалавека ў месцах несвабоды і ў апошнія гады неаднаразова атрымліваў звесткі пра тое, што актывісты, арыштаваныя за адстойванне сваіх правоў і свабодаў, утрымліваюцца ў ЦІП сумесна з асобамі, якія хварэюць на педыкулёз і не прайшлі адпаведную санітарную апрацоўку.

Са СМІ Паўлу Сапелку стала вядома аб тым, што Пётр Маркелаў утрымліваўся пад арыштам з 9 снежня 2019 года сумесна з асобамі, якія пакутуюць на педыкулёз.

«Умовы ў камеры жудасныя: разам з Пятром сядзяць два бамжы, стаіць такі смурод, што няма чым дыхаць, вошы», — так апісваў умовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў адзін з сукамернікаў актывіста.

Маркелаў спрабаваў звярнуцца з гэтым пытаннем да адміністрацыі ізалятара, але ніхто на яго скаргі не адрэагаваў.

Юрыст Павел Сапелка адзначае, пры дастаўленні ў месцы адбыцця пакарання адміністрацыйна арыштаваныя павінны быць агледжаныя медработнікам, а пры яго адсутнасці ў штаце - апытаныя начальнікам або дзяжурным пра стан здароўя ў мэтах:

  • устанаўлення асобаў, якія маюць патрэбу ў аказанні хуткай медыцынскай дапамогі;
  • выяўлення асобаў з захворваннямі, якія патрабуюць сталага прыёму лекавых сродкаў;
  • выяўлення асобаў з прыкметамі інфекцыйных захворванняў, каросты, педыкулёзу, цялесных пашкоджанняў.

Адміністрацыйна арыштаваныя, дастаўленыя ў месцы адбыцця арышту, праходзяць санітарную апрацоўку. У далейшым санітарная апрацоўка праводзіцца не радзей аднаго разу ў тыдзень і ўключае мыццё ў лазні (душавой) з абавязковай зменай пасцельнай бялізны, дэзынфекцыю асабістага адзення і пасцельных рэчаў у дэзынфекцыйнай камеры.

Пры выяўленні інфекцыйнага захворвання, каросты, педыкулёзу ў адміністратыўна арыштаванага падчас яго ўтрымання пад арыштам ён змяшчаецца ў асобную камеру, а медработнік абавязаны паведаміць пра гэта ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і ў далейшым ажыццяўляць адпаведныя мерапрыемствы пад кантролем гэтага цэнтра.

«Мяркую, што названых мерапрыемстваў праведзена не было, альбо праведзеныя мерапрыемствы былі недастатковымі і не прынеслі належнага эфекту, а такім чынам, адміністрацыя ЦІП не распачала ўсіх неабходных і абавязковых санітарных мераў», — адзначаў у сваім звароце праваабаронца.

Павел Сапелка прасіў МУС правесці праверку звестак аб санітарных умовах у ЦІП, у тым ліку апытаць адміністрацыйна арыштаванага Пятра Маркелава, вывучыць сутачныя планы пакамернага размяшчэння арыштаваных і затрыманых грамадзянаў, агледзець тых асобаў, якія ўтрымліваліся ў адной камеры з актывістам.

Аднак зварот юрыста «Вясны» быў разгледжаны Дэпартаментам фінансаў і тылу МУС. Так, начальнік гэтага падраздзялення Віктар Дубавец у сваім адказе ўказвае, што па пытаннях, выкладзеных у звароце, у тым ліку ўтрымання Пятра Маркелава, 23 снежня 2019 года быў праведзены санітарна-эпідэміялагічны маніторынг у ЦІП.

«Факты парушэння патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, нарматыўных актаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць функцыянаванне ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, названыя ў звароце, на момант правядзення маніторынгу не знайшлі свайго пацвярджэння», — адзначаецца ў адказе Дэпартамента фінансаў і тылу.

23 снежня Пётр Маркелаў выйшаў на волю пасля 14 сутак арышту за патрабаванне пералічыць галасы на выбарчым участку, на якім ён быў у якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка. Актывіста абвінавацілі ў парушэнні двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

Каментары13

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена16

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма14

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела31

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння3

Мінабароны Украіны паказала новую мадыфікацыю ўкраінскай крылатай ракеты «Нептун». Зараз яна будзе біць на 1000 км6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена16

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць