Андрэй Расінскі. Кадры

Падыграйце мільянеру

"Мільянер з трушчобаў" – трыюмф глабалізацыі, тэрмаядзерны эклектычны кактэйль – з індыйскімі жабракамі і бандытамі, каляровымі тканінамі і стралянінай.

posterМільянер з трушчобаў (Slumdog Millionaire)
Вялікабрытанія – Індыя, 2008, каляровы, 120 хв.
Рэжысёры: Дэні Бойл, Лавлін Тандан
Ролі выконваюць: Дэв Патэль, Аніл Капур, Саўрабх Шукла, Раджэрдранат Зутшы, Джэнева Талвар, Фрэйда Пінта
Жанр: Меладрама
Прэміі: 4 “Залатыя глобусы”, 8 “Оскараў”
Адзнака: 7,5 (з 10)

Сірата Джамаль Малік, які вырас у індыйскіх трушчобах трапляе на гульню “Хто хоча стаць мільянерам” – і ў адным кроку ад выйгрыша 20 міліёнаў рупій. Але героя арыштоўваюць за махлярства, бо не вераць, што жабрак сам ведае ўсе адказы. Джамаль расказвае следчым сваю гісторыю з прыгодамі, пакутамі, наканаваннем – і любоўю.

Ва ўсёй гісторыі мастацтва ёсць толькі некалькі сюжэтаў, што тыражуюцца – і з ахвотай распавядаюцца. “Мільянер з трушчобаў” – менавіта такі ўніверсальны сюжэт, зразумелы ў Бамбеі й Галівудзе, Беларусі – і Аўстралііі, Афрыцы – і Еўропе.

Бедны становіцца багатым, бедны – знаходзіць і выратоўвае сваю любоў; і толькі лёс здольны злучыць каханкаў, якія, здавалася, назаўжды згубілі адзін аднаго.

На ўніверсальную меладраму працуюць глючна-брытанскія жахі левака Дэні Бойла, найпошняя відэатэхніка – з бесперапынна-кліпавымі кадрамі – і святочны індыйскі гламур, здольны пераўтварыць самае змрочнае ў радаснае і пяшчотнае.

Карціна – трыюмф глабалізацыі, тэрмаядзерны эклектычны кактэйль – з індыйскімі жабракамі і бандытамі, каляровымі тканінамі, стрэламі ў лазенцы, засыпанай грашыма, цнатлівымі позіркамі – дый спевамі.

Трушчобы, аслепленыя злачынцамі дзеці, слава ў тэлевізійных пражэктарах – і знаёмая ўсім гульня, дзе адказы – забойчыя гісторыі з дзіцячых прыгодаў.

“І мы! І мы! І мы!” – беларускія студыі таксама будуць крычаць пра гульню й шанец, пра кон і шчасце – і пра свае міліёны з “чорным катом”. Але, у адрозненні ад чырвона-зялёных навязлівых лататронаў, герой універсальнай карціны не чакае, пакуль на яго зваліцца выйгрыш дый змагаецца не за “моцную і працвітаючую” падзяку.

Лёс падыгрывае толькі таму, хто бяжыць насустрач яму – і дзеля любові жыве.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў29

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА5

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць