АГП прапануе не выдаваць шэнгенскія візы старшыням участковых камісій і іх намеснікам
Аб'яднаная грамадзянская партыя плануе паставіць перад заходнімі краінамі пытанне аб нявыдачы шэнгенскіх візаў для старшыняў камісій і іх намеснікаў.

фота Dw.com
На гэту ідэю кіраўніцтва партыі натхнілася, атрымаўшы спіс сяброў участковых камісій у Цэнтральным раёне Мінска. Аказалася, што абсалютна на ўсіх участках па Старавіленскай акрузе 90-100% сяброў участковых камісій з’яўляюцца калегамі па працы, але фармальна вылучаюцца ад розных арганізацый.
Чытайце: Даказаная яшчэ адна схема фальсіфікатараў: больш за 90% сяброў участковых камісій з’яўляюцца калегамі па працы
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары