Меркаванні

Гістарычнае дачаснае рашэнне

Палітыкі неадназначна ўспрымаюць факт уключэння Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства».

Беларускія палітыкі неадназначна ўспрымаюць факт уключэння Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства».

Як раней паведамлялася, рашэнне пра гэта было прынята 23 лютага ў Бруселі кіраўнікамі ўсіх 27 краін — членаў ЕС.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька

лічыць факт уключэння краіны ў праграму «Усходняе партнёрства» «падзеяй пазітыўнай».
«Арыентацыя на дыялог Еўропы з Беларуссю падзея таксама пазітыўная.

Але я катэгарычна не магу прыняць тое, як гэты дыялог рэалізуецца на практыцы», — заявіў А.Лябедзька.

«Па‑першае, гэта дыялог без пасрэднікаў, што публічна агучыў Аляксандр Лукашэнка. Гэта значыць, што з дыялогу выключаецца вялікая колькасць грамадзян Беларусі, якія раней імкнуліся да еўраінтэграцыі. Па‑другое, у Еўропы адсутнічае выразны план узаемаадносін з Беларуссю, што пацвердзіў візіт у Беларусь Хаўера Саланы. Па‑трэцяе, апошнія падзеі ў Беларусі ніяк не стыкуюцца з праграмай «Усходняе партнёрства». Мы вярнуліся да «нулявой адзнакі» — у Беларусі разганяюцца мірныя акцыі, з’явіліся новыя палітвязні. Я баюся, што ў такой сітуацыі ўключэнне нашай краіны ў гэтую праграму выкліча масавае расчараванне менавіта па‑праеўрапейску настроенага насельніцтва Беларусі. Нельга казаць аб тым, што ўчора Беларусь была «апошняй дыктатурай у Еўропе», а сёння ўключаць яе ў еўрапейскія праграмы без якаснага паляпшэння сітуацыі ў Беларусі», — заявіў А.Лябедзька.

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зазначыў, што яго партыя заўсёды падтрымлівала ідэю партнёрства з Еўропай. «Аднак у тых адносінах, што склаліся паміж уладамі Беларусі, палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасцю, гэта рашэнне неапраўданае і дачаснае. Калі ў Беларусі арыштоўваюць людзей нават за ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дню роднай мовы, дык пра якія адносіны з Еўропай можа ісці гаворка», — здзіўляецца Л.Баршчэўскі.

Лідэр Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч лічыць, што «вялікае пытанне ў тым, якімі будуць месца і роля дэмакратычных сіл у гэтай праграме». «Еўрапейцы кажуць, што афіцыйны Мінск зрабіў крокі ў паляпшэнні сітуацыі ў краіне. Напрыклад, вызваліў палітвязняў, і ў першую чаргу экс‑кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Будзем спадзявацца, што гэты працэс не завершаны», — сказаў А.Ляўковіч.

Экс‑кандыдат у прэзідэнты, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць уключэнне Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства» «гістарычным рашэннем».

«Гэта падзея велізарнай важнасці. Гэта пацвярджае цывілізацыйны выбар Беларусі — быць у Еўропе.
І Еўропа лічыць гэтак жа. Еўропа ўключыла ў праграму Усходняга партнёрства не ўладу, не апазіцыю, а народ Беларусі», — сказаў А.Мілінкевіч.

Паводле яго меркавання, у сувязі з уключэннем у ініцыятыву «Усходняе партнёрства» беларускія ўлады вымушаны будуць праводзіць дэмакратычныя змены ў краіне. «Дэмакратызацыя — гэта не раптоўнае рашэнне, гэта працэс. І я думаю, што ў сувязі з уключэннем Беларусі ў гэтую праграму працэс дэмакратызацыі не толькі будзе працягнуты, ён будзе больш інтэнсіўным», — лічыць А.Мілінкевіч.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць