Здарэнні33

Мужчына 6 год хаваўся ад міліцыі ў лесе, а жыў з нарабаванага

Як піша прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале, гэтая гісторыя пачалася ў Рагачоўскім раёне ў 2013 годзе. Невядомы рэгулярна падчышчаў дачы і вясковыя хаты, пакінутыя на зіму. Сышчыкі выйшлі на след 47-гадовага мясцовага жыхара, які мог быць датычны да крадзяжоў, аднак мужчына раптам знік, і на некаторы час крадзяжы спыніліся. Але ненадоўга…

Праз некалькі месяцаў з дамоў зноў пачалі знікаць прадукты, посуд, адзенне, бытавая хімія, сродкі гігіены, газавыя гарэлкі, свечкі, батарэйкі, ліхтарыкі, радыёпрымачы. Па наборы прадметаў аператыўнікі зрабілі выснову, што злодзей дачнага скарбу жыве аўтаномна, удалечыні ад выгод цывілізацыі.

На днях адзін з паляўнічых распавёў мясцоваму ўчастковаму, што сустрэў у лесе дзіўнага мужчыну з роварам. Паколькі гэтыя месцы зусім не карыстаюцца папулярнасцю ў грыбнікоў, міліцыянт неадкладна выехаў на месца. Паглыбіўшыся ў гушчар прыкладна на 4 кіламетры, участковы наткнуўся на будынак з бярвення, перакладзенага мохам.

Усярэдзіне на ложку спаў чалавек у бушлаце і шапцы. Калі ўчастковаму ўдалося пабудзіць мужчыну, ён пазнаў у ім вяскоўца, які на працягу апошніх 6 гадоў адшукваецца за крадзяжы. Яго затрымалі і прывезлі ў райаддзел.

Мужчына распавёў, што, калі ім зацікавіліся аператыўнікі, ён кінуўся на ўцёкі. Збег вясковец у Расею, дзе нелегальна працаваў. Калі наймальнік падмануў і не заплаціў, беларусу прыйшлося вярнуцца на радзіму. Каб не апынуцца за кратамі, ён стаў пустэльнікам: пабудаваў у лесе хаціну, забяспечваў сябе за кошт крадзяжоў. Выходзіў «на справу» выключна ўначы, браў толькі неабходнае ў побыце. Ежу мужчына гатаваў на газавай гарэлцы і вогнішчы, жыллё асвятляў ліхтарыкам і свечкамі. Чалавечую мову чуў у асноўным з радыёпрымача. Толькі зрэдку ён выходзіў на бераг Дняпра, дзе размаўляў з адпачывальнікамі і рыбакамі.

Распачаты крымінальныя справы па ч. 2 арт. 205 КК Беларусі «Крадзеж». Вядома пра больш як 40 эпізодаў крадзяжоў у Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах.

Каментары3

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць