Такога вы яшчэ не бачылі! Цаца запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага ВІДЭА + шмат ФОТА
Сёння інтэрнэт разрывае кароценькі кліп Boss дагэтуль невядомай выканаўцы ZRABI.
Агулам тэкст пра эмансіпацыю, бо «бос» у ім — пра жанчыну, што кпіць з мужчын, якім «у 25 мама кажа «Добрай ночы». Чым адметны кліп? Тэкст у ім па-беларуску, а аўтар — модная дзяўчына, якая мае 10 тысяч падпісантаў у інстаграме і посціць фоткі з самых гламурных клубаў Мінска.
Зваць дзяўчыну Барбара (можа, і Варвара) Гузарэвіч, ёй 23 гады, вырасла ў Мінску.
«Хочацца, каб усе беларусы гаварылі разам са мной, — сказала яна «Нашай Ніве». — Я хачу паказаць, што нашая мова не засталася ў школе ці вёсцы, яна — сучасная і мы мусім ёй карыстацца. Вось мая мэта. Мае дзеці таксама будуць гаварыць па-беларуску, я хачу, каб яны адчувалі сябе беларусамі і жылі тут».
«Маё кола мяне падтрымлівае, іначай бы яны і не былі побач. Аўдыторыя ў маіх сацыяльных сетках таксама добра рэагуе, людзям гэта трэба. Мне пішуць шмат паведамленняў, бо людзі чуюць беларускую мову і ім здаецца, што я ім вельмі блізкі чалавек. Кажуць «дзякуй». Я ім таксама прапаную загаварыць — чаму не? Не ўсе гатовыя пакуль, трэба ствараць цікавы кантэнт і прывучваць, тады ўсё будзе добра», — рэзюмуе яна.
Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў
Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8
На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2
Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3
«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6
Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў
Каментары