Культура3939

Святлана Алексіевіч: У жыцці я кахала і мужчын, і жанчын

У вялікім інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч распавяла пра працу над кнігай пра каханьне. Вытрымкі з гутаркі публікуе радыё «Свабода».

— Як на сёньняшнія стандарты, вы доўга пішаце свае кнігі?

— Хутчэй не выходзіць. Раман кожны год? Не ўяўляю сабе. У нас ёсьць такі пісьменьнік — прашу ня згадваць прозьвішча, — які выдаў вялікую кнігу пра Акуджаву, а праз год — пра Пастэрнака [гаворка вядзецца пра расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава — «НН»]. Як гэта магчыма? Бо ж Пастэрнак — гэта цэлы велізарны сусьвет!

Каб напісаць кнігу, я мушу апытаць тысячу людзей. І ня так, што прыйшла, запісала — і гатова. Калі я адчуваю, што гэта мая гераіня, я сустракаюся зь ёй шмат разоў. Тэлефаную ёй, пішу. Я мушу ткаць у часе, задаваць адпаведныя пытаньні. У апавяданьні ня можа быць дзір.

Цяпер я пішу кнігу пра каханьне і спачатку хацела зрабіць 50 жаночых апавяданьняў і 50 мужчынскіх, але праз тры гады я зарыентавалася, што ня здолею прабіцца да мужчын. Што тое, што я пра іх напішу, будзе можа і цікавым, але павярхоўным і банальным. Гэта ня будзе літаратура высокае клясы. Бо я ня здолею спытацца ў іх, як належыць.

Калі я напісала «У вайны не жаночае аблічча», Адамовіч, дзякуючы якому я знайшла свой шлях, сказаў: «Якое шчасьце, што гэта пісаў ня я. Мне б не прыйшлі ў галаву сотні пытаньняў, якія ты задала, бо я мужчына». Гэтак сама ў мяне з каханьнем. Цяжка, я напішу гісторыю пра каханьне жанчын.

— Ці ў кнізе будзе таксама пра каханьне жанчын да жанчын?

— Вядома. Каханьне — гэта каханьне. Важна, што цуд здарыўся, а з кім — гэта ўжо менш істотна. Я сама кахала ў жыцьці і жанчын, і мужчын.

Таксама Сьвятлана Алексіевіч расказала пра свае пляны:

— Якія ў вас пляны на будучыню?

— Навучыцца жыць. Я ўсё яшчэ гэтага ня ўмею. Увесь час мяняю заняткі, але адпачываць ня ўмею. Я магла б паехаць у Карлавы Вары, але гэта такая нуда, а навокал такая кампанія, што толькі хвароба можа мяне да гэтага змусіць.

Прэмія дала мне ўнікальную магчымасьць наладжваць кантакты, з кім я толькі захачу. Я магу запрасіць да сябе цікавых людзей, і яны мне не адмаўляюць. Размовы з мудрымі людзьмі — гэта вялікая прыемнасьць, асабліва калі яны займаюцца нечым зусім іншым. Тады я адкрываю іншы сьвет.

Я таксама мушу больш заапекавацца маёй сяброўкай, якая хварэе. Яна старэйшая за мяне і мае сур’ёзную праблему з вачамі. Гэта таксама нялёгка, бо пад старасьць чалавек робіцца іншым, капрызным. Ніхто ня хоча пакідаць гэты сьвет, усё навокал раздражняе.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана8

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць