Улада1717

Міністр Раўкоў: Выезд за мяжу забароняць і тым, хто не паведаміў пра новы адрас і каму не ўручылі позву

Фота Радыё Свабода.

Дэпутаты ў парламенце абмеркавалі законапраект «Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», які ў народзе назвалі «законам аб адтэрміноўцы» і прынялі яго ў першым чытанні, піша Tut.by.

Законапраект у парламенце прадстаўляў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Ён паскардзіўся на зніжэнне колькасці прызыўных рэсурсаў у сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне, пагаршэнне здароўя юнакоў, а таксама вялікую колькасць адтэрміновак, якія дзейнічаюць.

— Ва ўмовах дастатковасці прызыўных рэсурсаў Міністэрства абароны заўсёды ішло насустрач прапановам аб прадастаўленні адтэрміновак тым ці іншым катэгорыям грамадзян. Цяпер жа настаў час падтрымаць прапанову сілавых структур, бо гэта наўпрост звязана з бяспекай краіны.

Сёння 76 катэгорый грамадзян не прызываюцца на службу, гэта, па словах, Раўкова, больш чым у іншых краінах.

Андрэй Раўкоў распавёў, што «ў сухой рэшце» хаваецца ад прызыву да 27 гадоў прыблізна 4 тысячы чалавек на кожны прызыў.

- Як яны могуць працаваць эфектыўна ў інтарэсах дзяржавы, калі наўмысна ў інтарэсах гэтай дзяржавы ня выканана воінскі абавязак? - задаў пытанне Раўкоў.

Важнае тлумачэнне ад міністра: часова абмяжоўваць права на выезд з краіны будуць не толькі тым выпускнікам, якія не з'яўляюцца па позве ў ваенкамат, але і парушаюць абавязкі па воінскім ўліку, не паведамляючы ў ваенкамат звесткі аб змене месца жыхарства ці свайго знаходжання ў сувязі з чым становіцца немагчымым іх апавяшчэння ў тэрмін у ходзе прызыву.

Па сутнасці, міністр абвергнуў словы дэпутата Ігара Мартынава, які да пачатку пасяджэння ў парламенце сцвярджаў, што забараніць выезд могуць толькі пры ўручэнні павесткі асабіста на рукі.

За законапраект аб адтэрміноўцы прагаласавала 87 дэпутатаў, супраць 6, не галасавалі — 7. Дакумент прыняты ў першым чытанні, плануецца, што ў пятніцу, яго прымуць у другім чытанні.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць