Спорт33

«Адграбуць усе»: трэнер Беларускай федэрацыі трыятлону трапіў у допінгавы скандал

Беларускі трыятланіст Аляксей Трахімчык апублікаваў у сваім «Facebook’у» перапіску з былым трэнерам Арцёмам Букаўцом, які, паводле спартоўца, прапаноўваў яму прымаць забаронены прэпарат «Тэстастэрон-Прапіянат», каб «паказаць вынікі», паведамляе «Белсат».

Паводле Трахімчыка, два гады таму Арцём Букавец (трэнер Беларускай федэрацыі трыятлону) прапанаваў яму ўжываць допінг.

Гэтая гісторыя ўсплыла выпадкова — пасля таго, як Букавец пакінуў каментар на адрас Трахімчыка пад допісам іншага трыятланіста. Цяпер Аляксей Трахімчык мае іншага трэнера і жыве ў Іспаніі.

«Гісторыя гэтая ўсплыла толькі цяпер, бо гэты чалавек [Арцём Букавец. — Заўв. Belsat.eu] не ўпускаў магчымасці мяне зачапіць дзесьці ў каментарах, папракаючы тым, што мае вынікі не могуць быць значныя без допінгу», — распавёў Belsat.eu Аляксей Трахімчык.

Спартовец сцвярджае, што прапанова допінгу змусіла яго разарваць супрацу з трэнерам.

Аляксей Трахімчык. Фота — facebook.com/trakhimshyk

«Я проста не захацеў працаваць з гэтым чалавекам. Гэта ненармальна, што трэнер Беларускай федэрацыі трыятлону так у адкрытую прапаноўвае допінг. Тады я вырашыў прамаўчаць. А цяпер, калі ён піша ўсё гэта і не баіцца адказнасці… Піша пра гэта ў сацсетцы (каментары ўжо выдаленыя), а пасля яшчэ і ў прыватныя паведамленні, што мне пра гэта трэба маўчаць — гэта ненармальна, калі такое робіць трэнер нацыянальнай зборнай. Чамусьці ён не баіцца так казаць», — патлумачыў спартовец.

Арцём Букавец у размове з Belsat.eu заявіў, што нікога не схіляў да ўжывання допінгу. Трэнер сцвярджае, што Трахімчык не быў ягоным выхаванцам і наагул не прафесійны спартовец. Букавец кажа, што некаторы час таму проста дыстанцыйна кансультаваў Трахімчыка — хлопец хацеў займацца спортам, задаваў трэнеру пэўныя пытанні, а той яму адказваў.

«Трахімчык не спартовец і не мае дачынення да спартовай школы. Гэта чалавек з вуліцы, які працуе на заводзе. Калісьці ён да мяне звярнуўся, прасіў дапамагчы, бо хацеў пачаць трэнавацца. У пэўны момант ён пацікавіўся: а што прымаюць прафесійныя спартоўцы ў якасці допінгу? Ну я і адказаў тое, што чытаў у інтэрнэце. Прымаў ён нешта потым або не прымаў — не ведаю. А цяпер ён сцвярджае, што я нібыта схіляў яго прымаць допінг. Хлусня. Нават калі я даў пэўную інфармацыю, то што тут такога? Гэтую інфармацыю можа любы загугліць», — адзначыў Букавец.

Паводле Трахімчыка, да яго ўжо звярнулася Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі ды прапанавала пакінуць заяўку «аб наяўнасці парушэнняў».

У размове з Belsat.eu спартовец адзначыў, што пакуль не прыедзе ў Беларусь, бо баіцца наступстваў скандалу.

«Я не ведаю, якія ў мяне могуць быць праблемы праз гэта. Я думаю, што напярэдадні Еўрапейскіх гульняў будзе вялікі розгалас», — мяркуе Аляксей Трахімчык.

Каментары3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць