Улада55

Рэдактар «Эхо Москвы» звязаў арышт Уцюрына з заменай расійскага пасла ў Мінску

Галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў патлумачыў, што зменіцца з прызначэннем Дзмітрыя Мезенцава новым паслом у Беларусі і як замена пасла звязаная з арыштам намесніка кіраўніка Рады бяспекі краіны Андрэя Уцюрына.

Па словах журналіста, задачы перад Мезенцавым будуць стаяць тыя ж, што стаялі перад яго папярэднікам Міхаілам Бабічам.

«Стылістыка зменіцца. Насамрэч, задачы не змяняюцца. Яны вызначаны былі яшчэ некалькі гадоў таму. Па эўфемізмах Дзмітрыя Мядзведзева, гэта глыбокія інтэграцыйныя працэсы… З палітычнага пункту гледжання, гэта збліжэнне Расіі і Беларусі ў мэтах ператварэння ў адзіную эканамічную і палітычную прастору».

Арышт за хабар Андрэя Уцюрына, які доўгі час ахоўваў Аляксандра Лукашэнку, у тым ліку 7 гадоў кіраваў яго асабістай аховай, — гэта дэманстрацыя Маскве.

«Цалкам відавочна мне, чаму Пуцін прыняў рашэнне адхіліць, забраць пасла Бабіча. Андрэй Уцюрын быў візаві пасла Бабіча. Цалкам законна, будучы намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі, ён меў сувязі з расійскім паслом. Мабыць, штосьці такое казалі, што было пакладзена на стол прэзідэнту Беларусі, што ён і прад'явіў Пуціну… Разумеем, якія ў яго могуць быць сувязі, уплывы. І ідуць розныя чуткі — ад змовы супраць Лукашэнкі да «перахопу» на выбарах (выбары ж прэзідэнта хутка ў Беларусі). Але ў любым выпадку зразумела, што такі дэманстратыўны арышт Уцюрына — гэта ў першую чаргу яго сувязі з РФ».

Ён мяркуе, што ў справе Уцюрына сувязі з Расіяй фігураваць не будуць.

«Яму, напэўна, фармальна гэтага прышываць не будуць, таму што гэта ганьба, калі кіраўнік Рады бяспекі нешта там рабіў і перадаваў нейкую інфармацыю. Ці абмяркоўваў нейкія планы стратэгічныя і тактычныя. Але гэта дэманстрацыя, безумоўна, перад РФ, што мы ўсё ведаем, мы вас слухаем. І вось Бабіча вы забралі, а гэтага мы арыштавалі. Гэта гісторыя яшчэ дэманстратыўная… Што чалавек, асабіста блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі. Не ўратуе, калі вы будзеце з Расіяй вадзіцца. Так адкрыта», — сказаў на заканчэнне журналіст.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць