На днях у пасажырскім аўтобусе, які ехаў з Беларусі ў Расію, знайшлі тры сотні хамякоў і трусоў. Іх прыйшлося вярнуць назад з-за адсутнасці дакументаў, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі.
Інцыдэнт адбыўся ў Смаленскай вобласці, дзе памежнікі спынілі для праверкі пасажырскі аўтобус. У грузавым адсеку знаходзіліся 280 хамякоў і 30 трусоў.
Іх перадалі на праверку ветэрынарным інспектарам з Рассельгаснагляда. Аказалася, жывёл перавозілі без неабходных дакументаў.
«У выніку ўсе жывёлы вернутыя адпраўніку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — распавялі ў ведамстве.

Каментары