Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Лукашэнка паабяцаў нездагадлівых напружваць

Адной фразай можна перакрэсліць усе спевы пра лібералізацыю. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Адной фразай можна перакрэсліць усе спевы пра лібералізацыю эканомікі. Такая фраза прагучала з вуснаў афіцыйнага кіраўніка ў Бярозе.

23 снежня ўвечары там адчынялі чарговы лядовы палац. Як высветлілася, да ягонай пабудовы мае непасрэднае дачыненне тамтэйшы нараджэнец Юрый Чыж — той самы, кіраўнік «Трайплу».

Паставіўшы яго ў прыклад, галоўны начальнік заклікаў іншых бізнэсоўцаў «не хаваць грошы ў скарбонцы», а ўкласці «ў зямлю, што вас нарадзіла ды паставіла на ногі». І вось тут прагучала красамоўная рэмарка:

«Калі хто не разумее маёй просьбы, то, скажу шчыра, будзем напружваць».

Для айчыннага бізнэсу ўсё гэта, канечне, звыклая рэч. Яго калоцяць як ігрушу ўвесь час. А вось што скажуць на гэта некаторыя лорды, якія надта ж нахвальвалі беларускую эканамічную лібералізацыю на інвестыцыйным форуме ў Лондане?

На самай справе нораў нашых уладаў — «нагінаць» прыватніка — ніколькі не змяніўся. А іх новая эканамічная палітыка нагадвае бальшавіцкі нэп. Калі мабілізацыйная эканоміка бяссільная, варта даць буржуям нагуляць тлушчыку. А там — гм-гм — пабачым…

Дарэчы, яшчэ адна свежая навіна: па выніках нарады ў прэзідэнта (яна прайшла таксама 23 снежня) дробныя гандляры расійскім шырспажывам атрымалі паслабленне.

Ім, праўда, павысілі ад 1,5 да 2 каэфіцыент на імпарт, але ж пакінулі запаветную льготу, тэрмін якой сыходзіў 1 студзеня. Іначай кажучы, тавар з Расіі па-ранейшаму можна будзе ўвозіць без пацвярджальных папер і сплачваць фіксаваны ПДВ.

Такім чынам, наверсе выявілі каласальны гуманізм: хай яшчэ тыя ІП пажывуць! А каб надта не луналі ў аблоках, іх трошкі «напружылі» каэфіцыентам.

Зразумела, тут не столькі міласэрнасць працяла, колькі засцярога спрацавала. Толькі яшчэ не ставала на фоне крызісу атрымаць вулічныя бунты дробнай буржуазіі ды новую армію беспрацоўных!

Па праўдзе кажучы, аўтар гэтых радкоў не лічыць чаўнакоў, што снуюць з цюкамі кітайскага шырспажыву, увасабленнем перадавых тэндэнцый бізнэсу. Але ў дадзеным выпадку важны не толькі эканамічны складнік.

Мы бачым маленькую перамогу згуртаванай грамады над чынавенствам. І гэта каштоўны грамадзянскі досвед. Асобныя пласты насельніцтва пакрысе вучацца ладзіць супраціў вертыкальнаму самаўладству з ягоным прынцыпам «Не аддасі сам — напружым!».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць