Віктар Шалкевіч пра «Жлобскую нацыю»: Пазняк хранічна не пераносіў гэтую песню
Сёння гродзенскаму барду — 60 год.
Пачатак 90-х гадоў — час, пра які згадваюць па-рознаму. Для каго гэта — бяда, катастрофа, няма каўбасы, а для каго — самы лепшы час свабоды, надзеі, новага жыцця і адраджэння Беларусі.
Для людзей з другой групы адным з сімвалаў часу быў бард з Гродна Віктар Шалкевіч. Нават яго сцэнічная манера — апантаная, завадная, гучная — да той эпохі была проста немагчымая ў публічнай прасторы.
І самы першы хіт Шалкевіча — «Добрай раніцы, жлобская нацыя!», візітоўка, самы скандальны яго твор, народжаны якраз у 1991 годзе — выклікаў бурныя эмоцыі.
Здавалася б, нацыя адраджаецца, наперадзе светлая будучыня, мова вяртаецца, незалежнасць прыходзіць, свабоды ўсё болей і болей. А тут бац — і называюць «жлобскай нацыяй»!
Праз гады Шалкевічаў выраз стаў устойлівым, выкарыстоўваецца ў прэсе, дае назвы артыкулам і па-ранейшаму выклікае дыскусіі. Пра тое, адкуль узялася песня, расказвае аўтар:
— Жылі мы калісьці, «прыпяваючы», у БССР, і аднойчы дажыліся да развалу. Мусілі і беларусы прызнаць сваю незалежнасць, цягнучыся ў хвасце за суседзямі, трэба было пачынаць нешта рабіць, будаваць. Пачынаць трэба было з падмурку, і цэгла за цэглай складаць у незалежнай дзяржаве незалежную, новую беларускую культуру.
Згадаць той час — былі спевы Данчыка, песні Сокалава-Воюша, харошыя і годныя спевы, але гэтага было катастрафічна мала!
І многія з маіх аднагодкаў тады ўзялі ў рукі гітары, пачалі наўпрост, сваімі словамі казаць і спяваць са сцэны. На конкурсы бардаўскай песні у мінскім Доме літаратара з’яжджаліся сотні маладых дзяўчат і хлопцаў. Песні ў іх былі розныя — і добрыя, і абы-што, але ж удзячная публіка ў зале аднолькава горача пляскала ўсім толькі за тое, што гэта было па-беларуску!
Дарэчы, тады ўваход на ўсе беларускамоўныя мерапрыемствы быў бясплатны.
І праз гады мне нават адзін з прамоўтараў скардзіўся, наколькі цяжка было пасля таго перыяду прывучыць народ плаціць за білеты на канцэрты айчынных выканаўцаў.
Песні ў мяне тады нараджаліся у галаве на раз, спантанна, лёгка і весела.
Так было і са «Жлобскай нацыяй», год быў прыкладна 91-ы. Памятаю, што словы прыпева з’явіліся, калі я некуды хутка ішоў, радкі самі выплылі адзін за адным —»Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца узыходзіць лупатае…». А потым трэба было проста сесці за стол і накрэсліць на паперы тое, што табе Нехта надыктаваў…
Калі я на пачатку 90-х выконваў «Жлобскую нацыю» — абыякавых не было. Хто весела пляскаў у далоні, а хто і скандаліў — праблемы пачаліся адразу!
У мінскім Палацы прафсаюзаў на сцэну ўварвалася абураная жанчына з крыкам: «У вас ізврашчоннае сазнаніе! Беларусь адраджаецца!»
Потым я даведаўся, што гэта была спадарыня Галіна Прыма, дырэктарка першага беларускамоўнага садка ў Менску, якая праз пэўны час… «зваліла» ў Амерыку, скарыстаўшыся нагодай!
Гледачы і слухачы ў зале таксама часта касавурыліся, і патрабавалі больш пазітыву. Наіўныя людзі…
Час усё потым расставіў па сваіх месцах. У найлепшыя гады «Жлобская нацыя» гучала на Беларускім радыё, а пры канцы 90-х кіраўніцтва Гродзенскай тэлерадыёкампаніі адмыслова збірала планёрку: ці пускаць песню ў эфір. Большасцю галасоў не пусцілі.
Наколькі я ведаю, сам Зянон Станіслававіч хранічна не пераносіў ані гэтае песні, ані маёй сціплай творчасці. Адным словам, валілі і левыя, і правыя.
Ніколі ў жыцці не ставіў сабе мэту кагосьці абразіць ці павучыць — без мяне хапае вучыцеляў і правадыроў. Проста мастацтва — гэта адначасова і люстэрка, і павелічальнае шкло. Другое нават больш, чым першае. Пра «сінь-васількі» кожны, каму не лянота, можа скласці і заспяваць — а паспрабуйце рэзка і ў вочы!
Зусім нядаўна гурт «Белавежская пушча» перасьпяваў «Жлобскую нацыю», пераспяваў па-свойму. Мне спадабалася не таму, што пра мяне памятаюць, проста гэтыя маладыя людзі недзе з той самай плыні, з якой выйшаў і я.
Першы свой альбом «Правінцыя» — дзе была і «Жлобская нацыя», я запісаў у 1992 у Доме культуры мястэчка Азёры. Бытавы савецкі магнітафон дрэнна выцер папярэдні запіс, і праз некаторыя мае песні прабіваўся Pink Floyd.
Нягледзячы на гэта, касеты з «Правінцыяй» выдатна прадаліся на «Басовішчы-92», я там «навыў» песнямі на харошую фірмовую куртку для жонкі. І пасля вырашыў, што ўсе тыя кампазіцыі варта пакрысе перазапісаць у лепшай якасці. У тым ліку і «Жлобскую нацыю». Прайшло 28 гадоў — новае гучанне, новыя тэхнічныя магчымасці. І песня як новая. Яе просяць, і я з задавальненнем выконваю.
Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Мінску — 16 лютага ў Палацы прафсаюзаў.
У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах66
Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу33
Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?1414
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын
Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе
Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі33
Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу33
Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі1313
Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі13
Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?1414
Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?14
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Галоўнае
Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын
Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе
Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі33
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
Каментары