Здарэнні

Патэлефанаваў жонцы і сказаў, што ідзе дадому: пад Брэстам шукаюць мужчыну, які прапаў некалькі сутак таму

У Брэсцкім раёне 25 студзеня знік жыхар аграгарадка Чэрні Аляксандр Бяласік.

Як распавяла «Брэсцкай газеце» яго жонка Алена, вечарам ён сышоў дамаўляцца наконт транспарту, якім на наступны дзень павінен быў ехаць на працу ў вёску Збірогі (адлегласць каля 10 км). Каля 19.15 жанчына апошні раз размаўляла з ім па тэлефоне. Ён паведаміў, што дамовіўся і хутка будзе дома, а праз паўгадзіны тэлефон стаў недаступны. І з таго часу пра мужчыну няма вестак.

Прыкладна ў той жа час, калі Аляксандр размаўляў з жонкай па тэлефоне, ён нешта купляў у мясцовым «Еўраопце» — яго зафіксавалі камеры відэаназірання. Мяркуючы па кадрах з іх, мужчына быў адзін.

Зараз пошукамі Аляксандра Бяласіка займаюцца праваахоўнікі, таксама абяцаў падключыцца пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга17

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць