Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Аншляг у тэатры Тызэнгаўза

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра вечар у «італьянскай опэры».

Калі вымаўляеш нават у думках словы “вечар у опэры”, адразу ўзьнікае імя Фрэды Мэркуры, што зробіш. Пагатоў, калі ў горадзе няма опэрнага тэатру, які ў нас адзін-адзіны… “Італьянскія сэзоны” ад Гарадзенскай капэлі, першы й апошні раз. І ты бярэш квіткі ў цэнтры амфітэатру, дзе любіш найболей. Якая асалода — часам не фатаграфаваць, не запісваць, апынуцца ў ролі гледача (хаця запісваў, запісваў сёе-тое, але фотаапарат нават ня браў).

Звычайна нашыя людзі разважаюць — што больш ненавідзяць: опэру ці балет? Я таксама паспрабаваў, хоць балету перад вачмі не было. Пытаньне ўзьнікае, можна сказаць, незалежна ад цябе, як ўзгадка пра Фрэды Мэркуры раней. Дагэтуль бо не было ж сапраўднай нагоды. Мне вядома адно, што беларускі балет у сьвеце на ўра, опэра такога посьпеху, ясна, ня мае. Таму й тэатар, здаецца, нацыянальны падзялілі на два. На жаль, опэры сёньня няма, таму выстаўляць уласную адзнаку ўстрымаюся. Падазраю толькі, што опэра мне даспадобы ўсё ж болей. А вось унутры яе, аказваецца, мне бліжэй музыка, чымсьці сьпевы. Уласна кажучы, мяне не зусім задавальняюць салісты сваім сапрана, бо такі сьпеў неверагодна далёкі ад натуральнага, ніжэйшыя галасы прыямнейшыя мне, прызвычаенага, уласна кажучы, да зусім амаль штодзённых накшталт Міка Джагера.

Раблю для сябе адкрыцьцё, зрэшты ня моцна нечаканае: мне падабаецца хор у опэры найперш. Штосьці зусім старажытнае, ня ведаю, адгалоскі пачаткаў антычнага тэатру, Эсхіл, катурны, Бог з машыны…Увага! Абвешчана сцэна з “Набукі”, сама назва заваблівае. Да слова: толькі аднойчы прывозілі да нас гэтага “Набуку”. Я толькі пачынаў абжывацца ў Старым горадзе і раптам бачу ў афішы: “Набука”! У касе: усе квіткі разьмеркаваныя ў працоўных калектывах, ці штось накшталт.

Аркэстар выконвае свае абавязкі, усё нармальна, усе слухаюць, і нечакана дырыжор паварочваецца да публікі, узьнімае вочы і робіць знак, здараецца штось чароўнае: згары абзываецца жаночы хор, які неўпрыкмет апынуўся на апошнім — трэцім ярусе. З табой робіцца незвычайнае, дзіўны стан, які цяжка вызначыць канкрэтнымі словамі, у такія хвілі вочы самі робяцца вільготнымі, ты ў амфітэатры, дзе выступае антычны хор, прынамсі гэта напраўду італійская опэра, якая завітала ў каралеўскую Горадню, скажам дзьвесьце дваццаць год назад. Ты нарэшце адчуваеш зьнітаванасьць традыцыі, няма болей гістарычных тромбаў з царом Шурам Першым, які на гэтай сцэне абвяшчаў стварэньне губэрні, няма савецкіх агітбрыгадаў, няма “Каапэратыву “Палітбюро”, што фільмаваўся тут жа.

Апынуўшыся па-за тэатрам трапляеш да вечнага агню, змайстраванага на месцы колішняга палацу Тызэнгаўза. У 1915-м у яго пацэліла нямецкая бомба (ці гарматны снарад?). Кажуць, у халады моладзь смажыць ледзьве не шашлыкі, а нанач бліжэй прыладкоўваюцца валацугі. Павінен жа моцны агонь хоць кагосьці грэць насамрэч, ня толькі бронзавага яфрэйтара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць