Грамадства6565

Уласнік рэстарана ў Курапатах упершыню выказаўся. І адразу загаварыў пра тое, што нехта фінансуе пратэсты

З пачатку чэрвеня побач з урочышчам Курапаты, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій 1937-1940 гадоў, адкрыўся рэстаранны комплекс «Паедзем, паядзім». Абаронцы Курапатаў увесь гэты час не прапускаюць наведвальнікаў у рэстаран і праводзяць акцыі пратэсту. Tut.by пагутарыў з саўладальнікам рэстарана Леанідам Зайдэсам і даведаўся, як аб'ект стаў праблемным.

Бізнэсмен тлумачыць, што сітуацыю па рэстаране ніхто не каментаваў увесь гэты час, таму што ўладальнікі не знаходзяцца ў Беларусі. Зайдэс быў у камандзіроўцы ў Ізраілі. Калі вярнуўся — прыйшоў з намі на сустрэчу. Да прэтэнзіяў таксама трэба было падрыхтавацца і з юрыдычнага боку — сабраць неабходныя дакументы.

Зайдэс кажа, што пра мараль можна казаць доўга. Ён згадвае мемарыял «Яма», вяселлі ў кафэ «Цытадэль» у Брэсцкай крэпасці, кафэ каля Асвенціма, рэстараны ля Сцяны Плачу.

— Я магу зразумець іх фінансаванне, — кажа ўладальнік рэстарана пра актывістаў, — Ім нельга прайграць Курапаты. Калісьці, напрыклад, яны счапіліся за назву. Сумесна з брэндам «Бульбаш» мы хацелі назваць рэстаран «Бульбаш-Хол». Зыходзячы з грамадскай думкі, уладальнікі змянілі назву рэстарана, якая не спадабалася.

Рядом с местом массовых расстрелов в Куропатах строят развлекательный комплекс
Такі білборд з'явіўся ў 2012 годзе каля будоўлі рэстарана. Фота: Уладзімір Чудзянцоў, Tut.by.

У заключэнне Зайдэс кажа, што нават калі вярнуцца да зон аховы паводле схемы 2004 года, прызнаць іх законнымі, і ў межах, як лічыў Мінкульт, і знесці паўтары хаткі, рэстаран ўсё роўна застанецца законнай пабудовай.

— Ёсць шмат кафэ і рэстаранаў, дзе я быў, у тым ліку за мяжой, і з якіх бачныя мемарыялы, месцы пахаванняў і негатыўных эмоцый гэта ні ў каго не выклікае. У нас рэстаран не на тэрыторыі мемарыяла, не на могілках і не на пахаваннях, а знаходзіцца на дапушчальнай заканадаўствам адлегласці ад такіх месцаў. Крыжоў з боку ўстановы наогул раней не было відаць, іх усталявалі ў такім выглядзе пазней і працягваюць усталёўваць ўсё бліжэй.

Якое выйсце з сітуацыі, якая склалася

Леанід Зайдэс кажа, што пакуль ні ад аднаго чалавека ён не чуў канструктыўных прапаноў наконт таго, як вырашыць лёс рэстарана і знайсці кампраміс.

- У прыватнасці спадар Пракапеня зрабіў негатыўную заяву. Узнікае пытанне, можа, спадар Пракапеня гатовы выкупіць комплекс і распарадзіцца ім паводле ўласнага бачання сітуацыі? Іншыя канструктыўныя рэчы мы таксама гатовыя разглядаць. Мы гатовыя да дыялогу без абраз. Але «знесці», «забраць», «спаліць» — гэта пустыя размовы, — распавядае бізнесмен.

Паводле слоў Зайдэса, цяпер складваецца дыялог дырэктара рэстарана з партыяй БНФ. На тыдні саўладальнік рэстарана гатовы будзе зрабіць заяву аб планах на ўстанову.

Фота: Майя Кахно, Tut.by.

— Калі актывісты хочуць чагосьці, то няхай звяртаюцца ў пракуратуру, у суд, а яны ж займаюцца самаўпраўнасцю, не прапускаюць аўтамабілі, абражаюць персанал, наведвальнікаў, іх дзяцей. Тым больш, вось гэтыя абвінавачванні Севярынца пра тое, што хтосьці да кагосьці прыходзіў і нешта прапаноўваў — гэта поўнае трызненне. У нашай кампаніі ніхто такім не займаўся. І калі мы будзем удзельнічаць у інвестыцыях, то яны будуць цалкам празрыстыя і ў рамках заканадаўства — у дабрачыннасць або спонсарскую дапамогу на мемарыял ці нешта падобнае.

Адзначым, што афіцыйныя запыты ў дачыненні да сітуацыі з рэстаранам ля Курапат мы накіравалі ў Мінкульт, Мінаблвыканкам і Генпракуратуру.

Каментары65

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць