Як прайшлі «гонкі амерыканскіх джэнтэльменаў», дзе самы малады аўтамабіль 1947 года выпуску ФОТЫ

Раз на год у амерыканскім мястэчку Ўайлдвуд на самым поўдні штата Нью-Джэрсі адбываюцца гонкі літаральна на беразе Атлантычнага акіяна на пяску ў стылі 50-х гадоў з удзелам гоншчыкаў на рэтраматацыклах і аўтамабілях.
Ідэя правядзення такога незвычайнага мерапрыемства належыць Мелу Стульцу і яго паплечнікам з клуба аматараў рэтраматацыклаў «The Oilers». Відавочна, што іх ідэя адрадзіць гонкі у стылі часоў, калі мота- і аўтагонкі ў Амерыцы толькі пачыналіся, атрымала неймаверную падтрымку сярод і аматараў тэхнікі і заўзятараў аўтагонак. У гэтым годзе на пляжы сабралася болей за 3 тысячы гледачоў. Заезды праходзілі амаль бесперапынна на працягу дня ў суботу і ў нядзелю.
Патрабаванні для ўдзелу ў гонках вельмі строгія: матацыклы і аўтамабілі павінны быць не раней за 1947 год выпуску і адрэстаўраваны адпаведна свайму часу.
Сучаснае абсталяванне, новыя рухавікі і электроніка не дазваляюцца. Тым не менш, жадаючых паўдзельнічаць у спаборніцтвах аказваецца заўсёды болей, чым арганізатары могуць прыняць. Колькасць тэхнікі абмяжоўваецца ў адну сотню матацыклаў і столькі ж аўтамабіляў. На працягу году гаспадары рэтратэхнікі перабіраюць усё па дэталях, вычышчаючы пясок з папярэдніх заездаў, падфарбоўваюць, рамантуюць і ўдасканальваюць сваіх «коней». Таму ўдзельнікаў гонак сапраўды можна назваць энтузіястамі, апантанымі любоўю да сваёй рэтратэхнікі.
Як і на сучасных гонках, з рэтрагонкамі здараецца ўсякае: нехта можа не даехаць да фінішу, а хтосьці заглохне на старце. Для такіх выпадкаў трымаецца нагатове рэтраэвакуатар, каторы возьме на буксір і адцягне небараку з гоначнай паласы. Большасць гоншчыкаў — амерыканцы, ды і рэтратэхніка ўся толькі амерыканская, але на самай справе гонкі можна назваць міжнароднымі, або нават гонкамі вялікай сямёркі, бо з амерыканцамі спаборнічалі гоншчыкі з Канады, Германіі, Францыі, Англіі, Італіі і Японіі. Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце мерапрыемства
Болей фатаздымкаў і фота можна паглядзець тут
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары