Здарэнні55

У Маскве пераможца алімпіяды па хіміі загінуў пасля праверкі ФСБ

Школьнік праводзіў доследы дома, у сувязі з чым прыцягнуў да сябе ўвагу сілавікоў.

Юны геній у галіне хіміі ў дзень свайго нараджэння, 23 красавіка, быў знойдзены мёртвым у Маскоўскай вобласці. Незадоўга да трагедыі падлетак скардзіўся на тое, што краіне не патрэбныя таленавітыя людзі.

Як стала вядома «МК», 17-гадовы Віталь (імя зменена) выхоўваўся ў сям'і хатняй гаспадыні і работніка фірмы, якая займаецца купляй і продажам арганічных угнаенняў. З ранняга ўзросту хлапчук захапляўся рознымі доследамі з хімічнымі рэчывамі. Таму бацькі аддалі яго вучыцца ў каледж з фізіка-матэматычным ухілам па спецыялізацыі «хімія». Да апошняга часу Віталь вучыўся па ўсіх прадметах на «выдатна». Але год таму ў яго сталі з'яўляцца «чацвёркі» — і яго лавілі некалькі разоў з цыгарэтай у зубах і з лёгкім пахам алкаголю. Але па любімым прадмеце вучань не здаваў пазіцый — ён марыў пасля заканчэння ліцэя паступіць ва ўніверсітэт і займацца навукай на прафесійным узроўні.

— Віталік быў вельмі здольным хлопчыкам, найлепшым у нашай навучальнай установе па абранай спецыялізацыі. Ён не раз перамагаў на абласных і ўсерасійскіх алімпіядах, а ў мінулым годзе стаў удзельнікам Міжнароднага конкурсу юных хімікаў, дзе паказаў добрыя вынікі. Вонкава ён быў спакойным падлеткам. Сябраваў з дзяўчынкай з ліцэя. Але я лічу, што гэта была маска. Хлопец моцна перажываў кожную сваю няўдачу, і, на мой погляд, душа ў яго была ранімая. Мы ўлічвалі гэту акалічнасць і паводзілі сябе ў адносінах да яго адпаведна, — распавяла выкладчык навучальнай установы.

Адораны хлопец займаўся любімым прадметам не толькі ў сценах школы. Дома ён стварыў сабе міні-лабараторыю, у якой праводзіў доследы. Яны нярэдка заканчваліся выбухамі. Пільныя суседзі данеслі каму трэба, і неўзабаве ў госці да Віталя наведаліся супрацоўнікі ФСБ. Яны правялі праверку і ўзялі з юнака і яго бацькоў падпіску пра неразгалошванне яе вынікаў.

У злапомны дзень імяніннік, па словах педагогаў, быў у выдатным настроі — на перапынках жартаваў і ўсміхаўся. Дома ён прылёг адпачыць і заснуў. Разбудзіла падлетка мама каля 20.00 (яна сыходзіла на трэніроўку ў фітнэс-клуб). А ўжо праз 30 хвілін брыгада хуткай дапамогі мчалася да юнака, які выпаў з акна кватэры. Лекары канстатавалі смерць Віталя ад траўмаў, не сумяшчальных з жыццём. Следчыя СКР па Маскоўскай вобласці пры аглядзе кватэры знайшлі пасланне Віталя да бацькоў. У ім ён напісаў, што дзяржаве не патрэбныя таленавітыя людзі, што такіх, як ён, душаць праверкамі… Сілавікі таксама канфіскавалі камп'ютар і тэлефон загінулага. На старонцы ў сацсетцы яны знайшлі допісы хлопчыка, якія, хутчэй за ўсё, дапамогуць зразумець прычыны трагедыі.

Чытайце таксама: «Вам патрэбны не народ, а натоўп зомбі» — маскоўскі вундэркінд напісаў нецэнзурную перадсмяротную запіску для ФСБ

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць