Свет2727

«Вам патрэбны не народ, а натоўп зомбі» — маскоўскі вундэркінд напісаў нецэнзурную перадсмяротную запіску для ФСБ

Тэлеграм-канал Mash, блізкі да холдынга Lifenews, апублікаваў перадсмяротную запіску маскоўскага школьніка Дзяніса Лебедзева, адрасаваную «паліцыі, ФСБ і іншым структурам». Удзельнік міжнародных алімпіяд па хіміі скончыў жыццё самагубствам.

Чытайце: У Маскве пераможца алімпіяды па хіміі загінуў пасля праверкі ФСБ

Маці хлопчыка патлумачыла журналістам, што яшчэ некалькі гадоў таму ФСБ прапаноўвала перспектыўнаму хлопцу супрацоўніцтва ў будучыні. Аднак ён вагаўся, ці то прымаць іх прапанову, ці спрабаваць паступіць у ЗША, каб удзельнічаць у амерыканскай касмічнай праграме.

Апошняй кропляй сталі змены ў правілы правядзення ЕГЭ (аналага нашага ЦТ). Хлопец баяўся, што завалены экзамен перакрэсліць яго жыццё.

Паводле версіі «Маскоўскага камсамольца», супрацоўнікі ФСБ дапытвалі школьніка пасля скаргаў суседзяў. Мясцовыя жыхары наракалі, што хлопец стварыў у кватэры міні-лабараторыю, у якой пастаянна нешта выбухае.

«Адрасавана паліцыі, ФСБ і іншым структурам.

Я проста за***ўся. Мне на*** нічога не трэба болей ад гэтага жыцця. Мяне ніхто не даводзіў, гэта маё асабістае рашэнне. Адзінае, што хацелася б сказаць на развітанне. Я вас усіх у рот ***ў. Вы пакінулі мяне без адзінага захаплення, якое прыносіла мне радасць, адцягвала ад праблем.

Я ў рот ***ў увесь наш урад, якому абы, бл***, забараніць. Ну дык забараніце ваду, х***, з яе таксама можна зрабіць бомбу электролізам у балоне. І ішла б на*** гэта сістэма, калі ўсё маё ***чае жыццё залежыць ад аднаго экзамена, складзенага часам так, што *** разбярэшся. Гэта поўнае дзярмо, падагнанае пад усіх аднолькава. Вам не патрэбен народ, вам патрэбен натоўп ***чых зомбі, якія выконваюць вашы ўказанні.

Асобная партыя дзярма для Яравой.

Таксама загадзя прашу выбачэння ва ўсіх, каму я быў хоць неяк патрэбны. Усё, мне больш няма чаго сказаць, астатняе скажа народ.

Каб прасцей было апазнаць блін на бетоне, Лебедзеў Дзяніс.

І пайшлі вы ўсе на***!»

Каментары27

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць