Навука і тэхналогіі1919

Генетыкі ўпершыню ў гісторыі кланавалі малпу. Ватыкан выступіў супраць

Кітайскія навукоўцы ўпершыню паспяхова кланавалі малпаў па метадзе, якім раней кланавалі авечку Долі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Cell.

Кланаваныя малпы Чжон Чжон ды Хуа Хуа

З нараджэння авечкі Долі ў 1996 годзе навукоўцы паспяхова кланавалі больш за дваццаць відаў жывёл, уключаючы сабак, катоў, свіней, кароваў і поні, але да гэтага часу не маглі зрабіць падобным чынам клона прыматаў, а менавіта ў гэты атрад ўваходзяць і людзі.

Цяпер гэты бар'ер пераадолены. Абедзве кланаваныя малпы — гэта самкі макака-крабаеда (Macaca fascicularis): адной — сем месяцаў, іншай — восем. 

Кіраўнік даследавання, доктар Мумін Пу, кажа, што новае дасягненне патэнцыйна адкрывае дарогу да кланавання людзей, але рабіць гэтага яго група не будзе і плануе стварыць мноства генетычна ідэнтычных малпаў для выкарыстання ў медыцынскіх даследаваннях.

Працэс кланавання пакуль вельмі неэфектыўны: для атрымання двух малпаў спатрэбілася 127 яйкаклетак, і поспехаў навукоўцы дамагліся толькі з эмбрыёнам малпы. Кланаваць дарослую асобіну такім спосабам не атрымалася, у той час як Долі ў 1996 годзе зрабіла сенсацыю, бо была клонам менавіта дарослае авечкі.

Даследчыкі кажуць, што кланаванне зародкавых клетак разам з тэхнікамі генетычнага рэдагавання дазволіць атрымаць вялікую колькасць малпаў з пэўнымі генетычнымі дэфектамі, якія выклікаюць гэтакія ж хваробы ў людзей.

Выведзеных жывёл можна выкарыстоўваць для вывучэння падобных хваробаў і выпрабавання лекаў. Пачаць даследаванні генетыкі збіраюцца з хваробаў Альцгеймера і Паркінсана.

Тым часам сваю заклапочанасць гэтай падзеяй выказаў Ватыкан. Эксперт Ватыкана па пытаннях біяэтыкі кардынал Эліа Сгрэча заявіў:

«Несумненна, пераход ад першай авечкі Долі да іншых жывёлаў і зараз ужо да малпаў, найбольш блізкіх да чалавека прыматаў, уяўляе сабой замах на будучыню ўсяго чалавецтва».

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку16

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

Упершыню за доўгі час паказалі новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі1

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

Святлана Шаціліна патлумачыла, чаму пакінула пасаду кіраўніцы Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне7

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі56

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку16

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць