Улада4444

АБСЭ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам

Такую выснову зрабілі назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ў сваёй папярэдняй справаздачы. Выбары адбыліся ў жорстка кантраляваных умовах, а абяцаньні беларускіх уладаў забясьпечыць празрыстасьць падліку галасоў не былі выкананыя.

Нягледзячы на некаторыя нязначныя паляпшэньні, парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ для дэмакратычных выбараў.

Такую выснову зрабілі міжнародныя назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ў сваёй папярэдняй справаздачы.

Выбары адбыліся ў жорстка кантраляваных умовах, і выбарчая кампанія была практычна незаўважная,
гаворыцца ў заяве. Сам працэс галасаваньня быў наладжаны добра, але значна пагоршыўся падчас падліку галасоў. У заяве адзначаецца, што абяцаньні беларускіх уладаў забясьпечыць празрыстасьць падліку галасоў не былі выкананыя.
На 48 працэнтах участкаў, якія наведалі назіральнікі АБСЭ, яны ацанілі працэс падліку галасоў, як «кепскі» ці «вельмі кепскі».
Там дзе быў магчымы доступ да падліку галасоў, было выяўлена некалькі выпадкаў сьвядомай фальсыфікацыі.

Назіральнікаў АБСЭ ў 35 працэнтах выпадкаў не дапусьцілі да назіраньня за падлікам галасоў альбо перашкаджалі назіраньню. У заяве гаворыцца, што гэта паставіла пад сумнеў гэты важны элемэнт выбарчага працэсу.

«Ясныя сыгналы аб паляпшэньні выбарчага працэсу не былі ператвораныя ў жыцьцё, і патрэбныя значныя паляпшэньні, каб Беларусь правяла сапраўды дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці з нашымі агульнымі абавязаньнямі ў межах АБСЭ. На жаль, выглядае, што неаднаразовыя сыгналы добрай волі не былі правільна дадзеныя альбо прынятыя. Адпаведна, той значны прагрэс, на які мы спадзяваліся ў дэмакратычным разьвіцьці Беларусі, не матэрыялізаваўся», — сказала Ан-Мары Лізін, віцэ-прэзыдэнтка Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Спэцыяльная каардынатарка кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ.

«Я адначасова адчуваю надзею і расчараваньне, — заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ Герт Арэнс. — Надзею, таму што калі мы прыехалі сюды, быў нейкі вецер пераменаў у выбарчай атмасфэры; расчараваньне, таму што мы ня здолелі пабачыць вырашэньня праблемы з назіраньнем за выбарамі, якая існавала ў гэтай краіне доўгі час – а менавіта праблемы непразрыстасьці падліку галасоў. Але мы спадзяемся, што паляпшэньне супрацоўніцтва падчас гэтых выбараў можа стаць падмуркам для сапраўднага дыялёгу аб выкананьні нашых рэкамэндацыў».

Сярод пазытыўных зьменаў назіральнікі АБСЭ адзначаюць крыху большы доступ прадстаўнікоў апазыцыі да выбарчых камісій, рашэньне паўторна трансьляваць пяціхвілінныя выступы кандыдатаў па дзяржаўным тэлебачаньні, а таксама рэкамэндацыю апячатваць шчыліны ў скрынях для бюлетэняў на ноч падчас пяцідзённага датэрміновага галасаваньня.
Некаторыя кандыдаты апазыцыі адзначылі прагрэс у магчымасьці бесьперашкодна праводзіць сустрэчы ў вызначаных для гэтага месцах.

У заяве адзначаецца, што беларускае заканадаўства па-ранейшаму стварае перашкоды для правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязаньнямі ў межах АБСЭ. Асьвятленьне кампаніі ў мэдыях не давала выбарцам важнай інфармацыі, каб тыя маглі зрабіць інфармаваны выбар. Палітычныя партыі адыгрывалі нязначную ролю, і абмежаваньні з боку ўладаў не дазволілі правесьці актыўную кампанію з сапраўднай канкурэнцыяй.

У склад місіі ўваходзілі 450 назіральнікаў з 43 краін, якія прадстаўлялі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека і Парлямэнцкую асамблею АБСЭ.

Каментары44

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць