Адвакат экс-прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада Адэль Хейдары абверг паведамленні СМІ пра затрыманне яго кліента за падтрымку пратэстаў у гарадах Ісламскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на партал навінаў Erem news.

«Інфармацыя пра арышт майго кліента, былога прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, не адпавядае рэчаіснасці», — пракаментаваў Хейдары публікацыі ў арабскай прэсе. Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння з Тэгерана дагэтуль не паступала.
Раней арабская газета Al-Quds Al-Arabi, што выдаецца ў Лондане, са спасылкай на іранскія крыніцы паведаміла, што экс-прэзідэнт быў затрыманы ў Шыразе. Прычынай, як сцвярджала газета, сталі заявы палітыка на антыўрадавых пратэстах, якія ў Тэгеране разглядаюць як заклік да «распальвання беспарадкаў».
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары