Афіша22

Квіткі на калядную казку па-беларуску раскупілі — будуць дадатковыя паказы

Як паведамілі арганізатары, квіткоў на музычны дзіцячы спектакль «Як літара Ў уратавала Каляды» на 30 снежня амаль не засталося. Таму 4 студзеня 2018, апроч раней запланаванага паказу а 15-й, будзе дадатковы паказ а 18:00. Казку можна пабачыць у Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).

Гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Дзеці і дарослыя пабачаць прыгоды Яські і Янінкі, перад якімі стаіць няпростая задача: пайсці ў Чароўны Калядны Бор, спаткацца з старажытнымі духамі беларускага сусвету і сабраць чароўныя літары. Іначай Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!

Дзеткам да 3-х год — уваход бясплатны. Усім салодкі пачастунак!

Квіткі каштуюць 9,5—17 рублёў.

Квіткі можна купіць анлайн праз kvitki.byticketpro.by ці smsbilet.by.

Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух на ракетнай базе пад Арэнбургам мог быць чарговым няўдалым выпрабаваннем ракеты «Сармат»7

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі6

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць