Афіша

12 снежня — Nizkiz, Re1ikt i Akute выступяць на прэміі «Героі году — 2017»

Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00.

Тры прэтэндэнты на званне «Гурт году» сыграюць жывыя сэты на прэміі парталу TuzinFM, якая адбудзецца 12 снежня.

Адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званьне «Адкрыццё году». Весці цырымонію будзе Максім Жбанкоў, а імя пераможцаў абвесцяць лідар Vuraj Сяргей Доўгушаў і гурт Intelligency.

Прэмія «Героі году — 2017» уручаецца ў пяці намінацыях.

Пераможцаў у трох з іх — «Найлепшая песня», «Найлепшы альбом» і «Найлепшы кліп» вызначаюць наведнікі парталу TuzinFM, а галоўнае адкрыццё году ў беларускай музыцы і гурт году называе рэдакцыя TuzinFM. У вечарыне возьмуць удзел тры гурты з шорт-лісту. Nizkiz, Re1ikt i Akute сыграюць жывыя сэты са сваіх найлепшых песень, а адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званне «Адкрыццё году». Сёлетні канцэрт прымеркаваны да 14-годдзя партала TuzinFM.

«Выдатна тое, што кожны год мы маем вялікі выбар. Асабліва прыемна, што тыя выканаўцы, хто ў свой час намінаваўся на «Адкрыццё», праз некаторы час прэтэндуюць на званне «Гурт году», — кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін. — Наша прэмія суб’ектыўная, але яна паказвае ўсю чароўнасць і шматстайнасць беларускай музыкі. Менавіта дзеля гэтага «Тузін» і працуе ўвесь гэты час — мы хочам, каб нашу музыку пачула як мага шырэйшае кола слухачоў».

Вядоўцам сёлетняй цырымоніі будзе культуролаг Максім Жбанкоў, аўтар музычнай радыёпраграмы «Мачо-клуб». А імёны пераможцаў назавуць уладальнікі леташняй прэміі — гурт-адкрыццё-2016 Intelligency і Сяргей Доўгушаў з гурту Vuraj.

Квіткі можна набыць у інтэрнэце.

Прэмія «Героі году» адбудзецца 12.12.2017 у Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00. Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93.

Кошт квіткоў: папярэдне — 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (столік), на ўваходзе — 20 руб. (танцпляц), 25 руб. (столік)

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў4

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі2

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў4

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць