Афіша11

«Восьмы цуд свету» — Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» выступіць з новым шоу

Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» даўно набыў сусветную вядомасць і любоў публікі. Іх называюць «восьмым цудам свету», «ураганам на сцэне», «чараўніцтвам з Грузіі», а ўсе канцэрты праходзяць пры нязменным аншлагу ў кожнай краіне і горадзе. Беларусь не выключэнне: прыхільнікі трупы з нецярпеннем чакаюць гастроляў «Сухішвілі» у нашай краіне і заўсёды сустракаюць калектыў авацыямі і захопленымі водгукамі. Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» вяртаецца з новым шоу ўжо гэтай зімою: 24 лютага трупа выступіць у Бабруйску, 25 лютага — у Мінску, а 27 лютага — у Гомелі. Квіткі на шоу у гэтых гарадах ужо ў продажы.

Дынастыя Сухішвілі-Рымішвілі і заступніцтва Сталіна

Нацыянальны балет Грузіі быў заснаваны выбітнымі грузінскімі танцоўшчыкамі Іліко Сухішвілі і Ніно Рымішвілі ў 1945 годзе, хоць дазвол ад Сталіна быў атрыманы яшчэ ў 1937 годзе. Наогул, Сталін захапляўся танцамі Іліко Сухішвілі і, можна сказаць, быў заступнікам яго балета: у 1943 годзе калектыў, не маючы статусу, выступіў на сустрэчы знакамітай «тройкі» Сталіна, Рузвельта і Чэрчыля ў Тэгеране. А партрэт з аўтографам правадыра неаднаразова ратаваў Сухішвілі ад ганенняў мясцовай паліцыі і адміністрацыі Грузіі.

Ідэя першага прафесійнага балета грузінскага танца непадзельна належала Іліко: ён жыў гэтай марай і, вядома, быў душой трупы, натхняючы кожнага танцоўшчыка сваім прыкладам. Ніно і Іліко хацелася паказаць усяму свету, наколькі унікальная і багатая культурная спадчына маленькай Грузіі. І на працягу ўжо 72 гадоў нязменна кіруе балетам і ўвасабляе ўсе планы ў жыццё цэлая дынастыя Сухішвілі-Рымішвілі. Сёння ўсімі справамі балета займаюцца ўнукі вялікіх танцоўшчыкаў — Іліко Сухішвілі малодшы — галоўны харэограф, а Ніно Сухішвілі — дырэктар трупы.

Сусветны поспех, кніга рэкордаў Гінэса і калекцыя Іў Сэн-Ларана

З першых дзён заснавання «Сухішвілі» гастралявалі па ўсім свеце, дзівячы сваімі танцамі жыхароў планеты. Перад першым канцэртам балета ў Парыжы, чарга да канцэртнай залы расцягнулася на тры кварталы. Іліко тады прызнаўся, што ніколі ў жыцці не бачыў падобнага. На выступе прысутнічала шмат вядомых людзей: балетмайстар Серж Ліфар, кіназоркі Сімона Сіньёры, Іў Мантан, Жэрар Філіп, Жан Марэ, пісьменнік Луі Арагон і іншыя. У адным і тым жа зале ў Парыжы «Сухішвілі» правялі 35 аншлагавых канцэртаў запар.

Дарэчы, менавіта пасля гастроляў у Францыі ў жаночую моду ўвайшлі высокія боты і аб'ёмныя футравыя шапкі. А ў калекцыі Іў Сен-Ларана з'явіліся вялікія паласатыя паясы з бантам, якія папулярныя і цяпер.

Гісторыя трупы багатая на неверагодныя падзеі, многія з якіх ужо сталі легендамі. Так, у 1935 годзе «Сухішвілі» вярнуліся ў СССР з залатым медалём з Сусветнага фестывалю народнага танца, які праходзіў у Лондане. Каралева Вялікабрытаніі, захопленая выступам, асабіста ўручыла яго Іліко Сухішвілі на прыёме ў Віндзорскім палацы. Усхваляваны Іліко не ведаючы, як паводзіць сябе ў такіх сітуацыях, проста пацалаваў ёй руку. Увесь Савецкі Саюз абмяркоўваў гэты выпадак: нават сам Сталін пры сустрэчы з Іліко нагадаў яму пра пацалунак, на што танцоўшчык толькі пачырванеў, але Сталін сказаў яму, што ён правільна паступіў: «Чаму яны павінны думаць, што мы нецывілізаваныя?»

Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» стаў адзіным ансамблем народнага танца, якому далі права выступіць на знакамітай сцэне Ла Скала ў Мілане ў 1967 годзе. Канцэрт зрабіў фурор, а «Сухішвілі» занеслі ў кнігу рэкордаў Гінэса: заслону ўздымалі 14 разоў! Такім чынам быў пабіты рэкорд Энрыка Каруза, пасля выступлення якога заслона ўздымалася 11 разоў.

«Сухішвілі» сёння: традыцыі і сучасная харэаграфія

Танцы, пастаўленыя балетам за 72 гады, ужо сталі традыцыйнымі. Натуральна, у плыні часу ўсе рухі даводзіліся да дасканаласці, была палепшаная і змененая структура, архітэктоніка і асобныя крокі кожнага танца. Штодзённы пошук працягваецца і сёння: глядач бачыць, як мяняюцца пастаноўкі і як віртуозна «Сухішвілі» сумяшчаюць традыцыйны грузінскі танец і элементы сучаснай харэаграфіі.

У «Сухішвілі» усё па-сапраўднаму: пякучы запал, неверагодная хуткасць, грацыёзнасць і жаноцкасць грузінскіх жанчын, якія лунаюць над сцэнай нават не дакранаючыся паркета, і іскры ад небяспечных танцаў гарачых грузінскіх мужчын. Дарэчы, візітная картка ансамбля — «Танец на пальцах». Гэта знакаміты харэаграфічны нумар, які патрабуе найвышэйшага майстэрства танцоўшчыка. Яму пачынаюць вучыцца з 5-ці гадоў і майстэрства адточваюць на працягу ўсяго жыцця. Дарэчы, у гэтым руху прысутнічае і элемент спакушэння: здаўна лічылася, што становіцца на калені перад прыгажуняй непрымальна, а вось на пальцы — асаблівы шык і захапленне.

Сёння ансамбль складаецца з 500 танцораў і ўласнага аркестра. За час свайго існавання калектыў пабываў у больш чым 250 турнэ, аб'ездзіў 5 кантынентаў і больш за 100 краін свету, правёў 18 за 300 канцэртаў, скарыўшы сваімі выступамі больш за 9 мільёнаў чалавек. У калекцыі «Сухішвілі» больш за 2500 сцэнічных касцюмаў, многія з якіх ужо знаходзяцца ў музеі балета. Дарэчы, Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» застрахаваў свой танцавальны талент на 1 мільён лары - каля 372 тысяч долараў. Гэта першы выпадак у гісторыі страхавання Грузіі, калі танцавальны ансамбль застрахаваў ўвесь склад калектыву, уключаючы музыкаў.

Без ўзроставага абмежавання

Бабруйск, 24 лютага, Палац мастацтваў. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў: 50 — 80 руб.

Мінск, 25 лютага, Палац Рэспублікі. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў: 32 — 132 руб.

Гомель, 27 лютага, АКЦ. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў: 44 — 80 руб.

Квіткі без камісіі на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах вашага горада.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 650 11 33

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай4

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі1

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах6

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны9

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць