Навука і тэхналогіі2929

Расія распрацоўвае праект будаўніцтва АЭС у космасе

Дзяржкарпарацыя «Раскосмас» замовіла ў канструктарскага бюро «Арсенал» распрацоўку арбітальнай атамнай электрастанцыі, здольнай з дапамогай лазернага промня перадаваць энергію на адлегласці для падзарадкі іншых спадарожнікаў. 

Ілюстрацыйны малюнак

Згодна з дакументам, распрацоўшчык павінен прадставіць праект АЭС, а таксама варыянты яе размяшчэння на арбіце Зямлі і схемы запуску ў космас.

Пры гэтым ужо зараз навуковая супольнасць раскалолася на дзве часткі: адны падтрымліваюць ідэю будаўніцтва новага аб'екта на калязямной арбіце, іншыя ж крытыкуюць гэтую ідэю.

Прыхільнікі будаўніцтва АЭС кажуць, што ідэя з'яўляецца вельмі перспектыўнай і дае магчымасць «планаваць будучыню на некалькі крокаў наперад» у плане асваення космасу.Такія касмічныя аб'екты акажуць істотную дапамогу пры перамяшчэнні касмічных апаратаў за межы Сонечнай сістэмы і ўнутры яе.

Крытыкі ж называюць затраты на будаўніцтва АЭС на арбіце неабгрунтавана высокімі, прапаноўваючы і далей асвойваць выкарыстанне сонечных батарэй і іншых крыніц альтэрнатыўнай энергіі для сілкавання касмічных аб'ектаў.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць