Свет33

ЗША адклікаюць супрацоўнікаў сваёй амбасады на Кубе пасля дзіўнай хваробы

ЗША адклікае большасць супрацоўнікаў сваёй амбасады на Кубе, паведамілі крыніцы ў амерыканскім урадзе. Амерыканская прэса піша пра акустычныя напады на супрацоўнікаў амбасады. Пра праблемы са здароўем паведамілі 20 дыпламатаў, піша ВВС.

Reuters

Акрамя таго, паведамляецца, што амерыканскім грамадзянам непажадана наведваць Кубу, бо грамадзяне ЗША падвяргаліся акустычным нападам і ў гатэлях.

На мінулым тыдні дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан сказаў, што рашэнне аб тым, ці закрываць амбасаду ЗША на Кубе, падлягае абмеркаванню.

Неафіцыйна амерыканскія дыпламаты кажуць аб тым, што супраць іх была выкарыстаная нейкае прылада, здольная трансляваць моцны гук, частата якога знаходзіцца за межамі чутнага чалавекам дыяпазону. Аднак ніякіх доказаў гэтага пакуль прадстаўлена не было.

У выніку гэтых таямнічых гукавых нападаў супрацоўнікі амбасады адчувалі млоснасць, галавакружэнне, у кагосьці было зафіксаванае лёгкае страсенне мозгу. Некаторыя скардзіліся на страту слыху.

Акрамя супрацоўнікаў амерыканскай амбасады, пацярпелі двое грамадзян Канады.

У гутарцы з агенцтвам Асашыэйтэд прэс амерыканскія чыноўнікі сказалі, што ўсім супрацоўнікам амбасады было загадана пакінуць амбасаду, там застаецца толькі аварыйны персанал.

У Гаване прыпыненая выдача амерыканскіх віз на нявызначаны тэрмін — да таго часу, пакуль Куба не гарантуе поўную бяспеку амерыканскіх дыпламатаў.

Нягледзячы на расследаванне, якое вядзецца сумесна ФБР, федэральнай паліцыяй Канады і кубінскімі ўладамі, тлумачэнняў акустычных нападаў, якія адбываюцца з канца 2016 года, знойдзена не было.

Агенцтва AFP прыводзіць меркаванне Дэніса Бэда, спецыяліста па біяэлектрамагнетыцы, які лічыць, што выкарыстанне схаванай прылады цалкам праўдападобнае.

«Ультрагукавыя хвалі, якія выходзяць за межы акустычнага дыяпазону чалавека, могуць перадавацца праз узмацняльнік, гэтая прылада не абавязкова вялікая і можа выкарыстоўвацца ўнутры ці звонку дома».

У якасці прыкладу ён прывёў Active Denial System (ADS), проціпяхотную гармату, якую выкарыстоўваецца паліцэйскімі сіламі ЗША і выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, што выклікаюць пякоту.

У 2016 годзе кубінскі прэзідэнт Рауль Кастра даў часоваму паверанаму ЗША ў Гаване асабістую гарантыю таго, што Куба не мае ніякага дачынення да гэтых дзіўных нападаў.

Амбасада ЗША была зноў адкрытая ў Гаване ў 2015 годзе, а ў 2016 годзе Барак Абама стаў першым прэзідэнтам ЗША з 1928 года (калі на Кубу прыехаў 30-ы прэзідэнт ЗША Кэлвін Кулідж), які наведаў Кубу.

У чэрвені гэтага года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб частковай адмове ад палітыкі Барака Абамы, аднак пасольства ЗША ў Гаване было вырашана пакінуць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць