Грамадства44

Пацярпелыя ў ДТЗ на трасе Кіеў — Адэса беларусы ў цяжкім стане. Адзін з дзяцей — у коме

Пяцёра з васьмі пацярпелых у аварыі на трасе Кіеў — Адэса знаходзяцца ў цяжкім стане. Першапачаткова з'явілася інфармацыя аб тым, што іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Tut.by удалося звязацца з пацярпелым у аварыі Дзмітрыем Матвеевым. Яго жонка, трое дзяцей і ён сам усё яшчэ ў бальніцы. Ён паведаміў, што адзін з сыноў знаходзіцца ў коме, двое іншых атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Відэа s13.ru

— Маёй жонцы Наталлі ўсталяваны апарат Ілізарава, ёй правялі аперацыю. 15-гадовы Улад у коме, знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Лекары наогул дзівяцца, як ён выжыў. Сёння яму правялі МРТ, і лекары кажуць, што невядома, што будзе далей. 14-гадовы Ягор атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом пляча і ключыцы. Ён цяпер у Кіеве. У трохгадовага Глеба — разрыў селязёнкі, пашкоджанні ўнутраных органаў, пералом ключыцы, кісці, удар лёгкага і сэрца. У мяне — пералом ключыцы, кісці, удар лёгкага і сэрца, — распавёў Дзмітрый.

Акрамя гэтага, як распавёў Дзмітрый, сям'я сутыкнулася з сур'ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі.

— Дзецям усё бясплатна, а для дарослых медыцына платная. Страхоўка была, але пакуль нам грашовых сродкаў не паступала. Для нас усе платна, сумы розныя, усё залежыць ад аказанай дапамогі і лекавых сродкаў, — кажа Дзмітрый.

Нагадаем, раніцай 25 ліпеня на трасе Кіеў — Адэса сутыкнуліся тры машыны, дзве з іх былі з Беларусі. Кіроўца аўтамабіля Nissan з беларускімі нумарамі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніў сутыкненне з двума аўтамабілямі: Saab і Mitsubishi. Аўтамабіль Saab, таксама з беларускімі нумарамі, у салоне якога ехалі грамадзяне Беларусі, рухаўся ў кірунку Кіева. За ім ішоў аўтамабіль Mitsubishi з украінскімі дзяржнумарамі, у салоне якога таксама былі беларусы. У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі восем чалавек.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць