Грамадства1818

Лукашэнка вызначыў канцэпцыю развіцця Беларусі

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць пазначыў канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на стварэнне ў населеных пунктах рознага ўзроўню якасных умоваў для жыцця людзей.

Наведваючы гарадскі пасёлак Копысь, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці гэтага населенага пункта — адпаведныя даручэнні былі дадзеныя ім у лістападзе 2016 года.

За гэты час у пасёлку зрабілі інжынерна-транспартную інфраструктуру, уключаючы рэканструкцыю вулічна-дарожнай сеткі; стварылі новыя сацыяльныя, гандлёвыя, турыстычныя і спартыўныя аб'екты; правялі мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў. Пры гэтым, як было паведамлена кіраўніку краіны, улічваліся пажаданні мясцовых жыхароў. Усе працы атрымалася правесці ў максімальна кароткія тэрміны, якасна і нядорага.

«Яшчэ раз хачу для ўсіх падкрэсліць, што гэта не проста для паказухі мы робім. Насамрэч мы хочам паказаць, якім чынам мы павінны ўладкаваць такія пасёлкі гарадскога тыпу, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — У нас іх, можа, 60—70 такіх пасёлкаў. Натуральна, іх трэба прывесці ў добры стан».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трэба дэталёва прадумаць уладкаванне гэтых населеных пунктаў, параіцца з мясцовымі жыхарамі, але разам з тым абысціся без празмернасцяў. «Мы зрабілі адзін пасёлак. Усіх губернатараў сюды прывязём. З наступнага года ў кожнай вобласці два пасёлкі кожны год дастань і пакладзі. Менавіта так, як тут у Копысі, мы іх павінны прывесці ў парадак. Тады мы замыкаем вертыкаль аднаўлення краіны, пра якую я казаў: Мінск, абласныя цэнтры, раённыя цэнтры (яны ўсё ў парадку, нават у Віцебскай вобласці), ніжэй ідзе аграгарадок (таксама ведаем, як рабіць), далей ідуць пасёлкі гарадскога тыпу і вёскі, дзе раней былі цэнтры аб'яднаных гаспадарак», — адзначыў ён.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць