Гурневіч: Калі б паперы паказалі Маі Кляшторнай раней, то што, Зямля б сышла з арбіты?

На 80-м годзе жыцьця дачцэ забітага камуністамі паэта Тодара Кляшторнага дазволілі паглядзець сакрэтныя дакумэнты па справе бацькоў.
«Возможность вот так прикоснуться к прошлому Майя Тодаровна получила впервые», — піша «СБ».
Вось цуды-нявіды. Бацьку рэабілітавалі, калі Маі Кляшторнай было 20 гадоў, незалежнай Беларусі — 26 гадоў, а дакумэнты па справе паказваюць у 2017 годзе. І ня проста паказваюць. Каб выдаць дакумэнты, у КГБ зьвярнуўся сам Якубовіч, які мае корачку Адміністрацыі прэзыдэнта. Знаёмства Маі Кляшторнай з дакумэнтамі здымалі на фота ў рэдакцыі, як быццам гэтую папку ўзьнялі з дна Паўночна-Ледавітага акіяну і аднаўлялі па крупіцах у лябараторыі Акадэміі навук.
Што замінала зрабіць гэта 10 ці 20 гадоў таму? Чаму спрыяць перадачы дакумэнттаў мусіў Якубовіч? Калі б гэтыя паперы паказалі раней, то што, Зямля б сышла з арбіты, а сонца б перастала сьвяціць? А што рабіць тым, каму Якубовіч не паспрыяе? Спадзявацца, што яны выйграюць у спортлато?
Бальшавіцкія парадкі ніхто не адмяняў. Цынікі.
Чытайце таксама:
«Ніколі больш». 80-гадовая Мая Кляшторная ўпершыню пабачыла следчую справу сваёй маці
Дачка рэпрэсаванага паэта Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў былым лягеры «Алжыр». Разам з прэзідэнтам Казахстана
-
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
-
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
-
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю
Каментары