У Вілейцы пакаралі рабочых, якія рабілі «ямачны рамонт» у лужыне на дарозе. Ім абвесцілі дысцыплінарныя вымовы, а некаторых пазбавілі прэміі.
У Вілейскім райвыканкаме Еўрарадыё патлумачылі, што насамрэч рабілі дарожныя рабочыя. Відэа, на якім былі зафіксаваны іх дзеянні (яны сыпалі нейкі матэрыял адразу ў лужыну), напярэдадні з'явілася на YouTube. Яны парушылі тэхналогію, распавяла Еўрарадыё начальніца аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вольга Малафей.
«Яны кідалі з шуфля ў лужыну матэрыял, яны мусілі вымесці ваду і засыпаць матэрыял у яміну. Справа ў тым, што гэта не асфальт, а гранулятар са старога асфальту. Яго выкарыстоўваюць пад ямачны рамонт».
Чыноўніца дадала, што цяпер асфальт не ўкладваюць, бо заводы яго не робяць. Таму ад такой засыпкі ніякіх стратаў няма, проста парушана тэхналогія.
-
Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю
-
Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка
-
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў
Каментары