Свет22

Абхазія заявіла, што бязвізавы рэжым Шэнгена для Грузіі ёй не патрэбен

Міністэрства замежных спраў Абхазіі, якая дэ-факта адкалолася ад Грузіі, заявіла, што прынятае напярэдадні рашэнне Еўрапарламента аб адмене візавага рэжыму для грамадзян Грузіі не тычыцца грамадзян Абхазіі, піша ВВС.

Getty

Заяву міністра замежных спраў Грузіі Міхаіла Джанелідзэ аб тым, што бязвізавым рэжымам змогуць карыстацца жыхары рэгіёнаў, якія адкалоліся ад Грузіі, Сухумі называе «чарговай нязграбнай спробай тбіліскіх уладаў «уцягнуць» грамадзян Рэспублікі Абхазія ў палітыка-прававую прастору Грузіі».

«Няма сумневаў, што гэтая новая спроба Тбілісі ўцягнуць грамадзян нашай краіны ў Грузію, як і ўсе папярэднія, загадзя асуджаная на правал, — гаворыцца ў заяве абхазскіх уладаў. — Калі грузінскія кіраўнікі шчыра занепакоеныя пытаннямі свабоды перамяшчэння грамадзян Рэспублікі Абхазія, то ім варта адмовіцца ад палітыкі міжнароднай ізаляцыі нашых грамадзян, якім па віне Тбілісі адмаўляюць ва ўездзе ў краіны ЕС».

Каментуючы напярэдадні рашэнне Еўрапарламента аб адмене віз для грамадзян Грузіі, Міхаіл Джанелідзэ адзначыў, што бязвізавы рэжым таксама тычыцца жыхароў акупаваных тэрыторый Грузіі.

«Гэтая магчымасць даступная і ім. Мы хочам, каб не толькі лібералізацыя віз, але і іншая карысць, атрыманая на шляху нашай еўраінтэграцыі, была максімальна даступная таксама жыхарам акупаваных тэрыторый», — заявіў Джанелідзэ.

Дэпутаты Еўрапарламента на пленарным пасяджэнні ў чацвер прагаласавалі за прадастаўленне Грузіі бязвізавага рэжыму пры наведванні яе грамадзянамі краін Шэнгенскай зоны.

Адмена візавага рэжыму тычыцца кароткатэрміновых паездак (да 90 дзён у 180-дзённы перыяд) і тычыцца грамадзян Грузіі, якія маюць біяметрычныя пашпарты.

Цяпер адмену віз для грамадзян Грузіі трэба будзе зацвердзіць Радзе ЕС. Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго публікацыі ў афіцыйным часопісе ЕС разам з уступленнем у сілу абноўленага механізму прыпынення бязвізавага рэжыму, зацверджанага Еўрапарламентам 15 снежня.

Перамовы аб бязвізавым уездзе грамадзян Грузіі ў ЕС вяліся з 2012 года.

Каментары2

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць