Свет1616

Актывістка Femen абвясціла аб фактычным распадзе руху

Яна Жданава, актывістка руху Femen, вядомага сваімі скандальнымі акцыямі, заявіла, што арганізацыя фактычна распалася яшчэ ў 2015 годзе, а акцыі, якія да гэтага часу праходзяць пад гэтым брэндам, праводзяцца былымі ўдзельніцамі руху па ўласнай ініцыятыве. Пра гэта піша ВВС.

Рух Femen быў заснаваны ў 2008 годзе Ганнай Гуцол (злева), а ў ліку найбольш вядомых актывістак былі Аляксандра Шаўчэнка (у цэнтры) і Яна Жданава (справа). Фота Getty

У інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Апостраф». Жданава, якая жыве цяпер у Парыжы, заявіла, што «ўсе разышліся, як у моры караблі». «Каманды, якая была раней, ужо няма», — дадала яна.

У адказ на ўдакладняючае пытанне аб тым. хто ж тады праводзіць ад імя Femen акцыі ў Еўропе і Украіне, Жданава патлумачыла, што сапраўды і ў Іспаніі, і ў Францыі, і в Украіне засталіся некалькі актывістак, якія спрабуюць нешта рабіць.

«Але такое: сядзелі-сядзелі, а потым раптам падумалі, а ці не пайсці нам нешта зрабіць? Сістэмы і таго канцэпта, які быў першапачаткова, калі мы штодня без выхадных і канікул працавалі на карысць нашай ідэі, — гэта ўсё скончылася», — сказала актывістка.

Паводле яе слоў, у 2013 годзе рух пераехаў з Украіны ў Францыю, а затым праіснаваў яшчэ два гады. Пасля гэтага, як сцвярджае Жданава, «усё пачало трашчаць па швах і развальвацца».

Актывістка адзначыла, што нават не ведае, хто цяпер у Францыі займаецца сайтам Femen і вядзе старонку руху ў фэйсбуку.

А большасць жанчын, якія праводзяць акцыі ад імя Femen, як здаецца Жданавай, наогул не разумеюць, што робяць.

«Цяпер Femen — гэта не арганізацыя, а стыль пратэсту. Той стыль, які мы стваралі на працягу ўсяго існавання нашай арганізацыі, проста запазычаюць», — лічыць Жданава.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»27

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць