Усяго патроху2828

У Беларусі пачнуць выпускаць каўбасу і тушонку з бабра

Ідэя запусціць у вытворчасць тушу грызуна з'явілася ў Міністэрства лясной гаспадаркі. Прычын некалькі. Па-першае, баброў у нас хапае, па-другое, іх мяса вельмі карыснае. Спачатку выпускаць такую каўбасу і тушонку плануюць у абмежаванай колькасці. Далікатэс, кажуць спецыялісты, для гурманаў.

— Раней бабра выкарыстоўвалі для нарыхтоўкі футра, але мода змянілася, і зараз шкуры гэтага грызуна неактуальныя, — распавядае Сяргей Шастакоў, начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса. — Мы вырашылі выкарыстаць яго па-іншаму. Падчас аднаго з візітаў нашай дэлегацыі ў Літву нас пачаставалі шашлыком. Мы думалі, ён з бараніны, аказалася, бабёр. Пры правільнай падрыхтоўцы і са спецыямі ён вельмі смачны.

Спецыялісты Мінлясгаса пакаштавалі бабра яшчэ ў 2015 годзе, але тэхнічных умоў для нарыхтоўкі, апрацоўкі і пастаўкі такога мяса ў гандлёвую сетку нашай краіны не было. Тыя ж паляўнічыя, напрыклад, маглі выкарыстоўваць тушу звера толькі ў асабістых мэтах. У міністэрстве прапанавалі выправіць сітуацыю. За справу ўзяўся Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.

Падчас даследаванняў высветлілася, што цягліцавая тканка бабра змяшчае шмат бялку, селен і нават вітамін С. Па колькасці фосфару яна пераўзыходзіць ялавічыну, свініну і набліжаецца да труса. А жалеза ў ім амаль удвая больш, чым у іншых відах мяса.

— Нізкае ўтрыманне тлушчу робіць бабра прыдатным для дыетычнага харчавання. Адзначаецца яго добрая засваяльнасць, — працягвае Сяргей Шастакоў. — Мяса мае добрыя смакавыя якасці і карыстаецца папулярнасцю ў рэстаранах Літвы, Польшчы.

Цяпер на падставе распрацаваных тэхнічных умоў туша бабра можа ісці на перапрацоўку. З яе, кажуць спецыялісты, могуць рабіць і каўбасу, і тушонку.

— Цяпер мы прапрацоўваем гэтыя пытанні з мясакамбінатамі, — распавядае начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі. — Вельмі многія вытворцы цікавяцца.

Аказалася, купляць тушы бабра гатовыя і гандлёвыя сеткі. Цана пытання роўная кошту кілаграма труса. Аднак па тэхнічных умовах такое мяса можа ісці толькі на перапрацоўку, і на паліцы павінна паступаць толькі гатовая прадукцыя.

— У гэтым годзе мы ўжо нават давялі да сваіх паляўнічых гаспадарак планы па нарыхтоўцы бабра для наступнай рэалізацыі, — удакладняе суразмоўца. — У 2016—2017 гадах гэта 1750 асобін.

— Не надта шмат.

— Акрамя нас ёсць шмат іншых паляўнічых, у якіх мы можам закупляць бабра і перадаваць яго на перапрацоўку, — тлумачыць Сяргей Шастакоў. — У сярэднім у год па краіне здабываюць каля дзесяці тысяч баброў, але закупкі ў нас пакуль толькі ў планах. Цяпер важна, каб усё зрушылася з мёртвай кропкі, бо вельмі шмат патрабаванняў да мяса з боку ветэрынарнай службы.

Калі дакладна на прылаўках магазінаў з'явіцца бабровая каўбаса і тушонка, у Мінлясгасе не гавораць. Магчыма, да канца года. Толькі ўдакладняюць: паляваць на грызуна можна толькі з 1 верасня па 31 сакавіка.

— У мясакамбінатаў таксама ёсць цікавасць да нашай дзікай птушкі. Імаверна, будзе распрацоўваць тэхнічныя ўмовы для іх, — рэзюмуе Сяргей Шастакоў. — Запатрабаванасць гэтага прадукту назіраецца ў краінах ЕС. Напрыклад, на круізным лайнеры 240-грамовы слоік тушонкі з дзічыны каштуе пяць еўра і карыстаецца попытам.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць