Днём 25 лістапада ў Слуцкім раёне быў знойдзены труп 58-гадовага мужчыны з прыкметамі наезду аўтамабілем. Пра гэта паведамляе сайт Slutsk-Gorod са спасылкай на РАУС.

Паведамленне пра знойдзенае цела мужчыны паступіла ў міліцыю ў 14:51. Супрацоўнікі Слуцкага РАУС высветлілі, што смяротны наезд адбыўся раніцай таго ж дня, а таксама аператыўна высветлілі асобу кіроўцы і затрымалі.
Ім аказаўся 54-гадовы жыхар вёскі Падлессе, які раніцай на аўтамабілі «Масквіч-2140» вяртаўся дадому з працы.
Высветлілася, што каля 07:30 кіроўца «Масквіча» здзейсніў наезд на веласіпедыста, які ехаў у тым жа накірунку, адцягнуў цела са сцежкі і ўцёк.

У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ (парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары