Улада55

«Тут такая неразбярыха. На што вы будзеце глядзець?» — у Брэсце журналіста «НН» не пусцілі паназіраць за апрацоўкай пратаколаў

«Наша Ніва» хацела паназіраць за працай акруговай выбарчай камісіі на Брэсцкай-Памежнай акрузе №4.

Тут быў прадстаўлены амаль увесь спектр кандыдатаў. Меўся дзеючы дэпутат Уладзімір Базанаў, прадстаўнік сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, пенсіянер-ЛДПБшнік (Валерый Папека), жанчына з калякінскага «Справядлівага свету» (Людміла Феданюк)…

Аднак, нічога не атрымалася — карэспандэнта проста не пусцілі ў будынак адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, дзе і працавала камісія.

«Калі вы хацелі паназіраць за падлікам галасоў, трэба было ехаць на ўчасткі для галасавання. А ў нас тут будзе апрацоўка пратаколаў. Гэта рабочы працэс… Тут такая неразбярыха. На што вы будзеце глядзець? На працу дваццаці чалавек?

А вынікі будуць заўтра а 10 раніцы на паседжанні камісіі, прыходзьце, калі ласка», — сказала карэспандэнту «Нашай Нівы» Аксана Дутчык, старшыня акруговай камісіі №3.

Але ж мы хацелі паназіраць за працай каміісіі пад нумарам 4. Якое дачыненне да яе мае спадарыня Дутчык?

«У любым выпадку, гэта адзін і той жа працэс», — паведаміла тая, адмовіўшыся пускаць журналіста ў будынак.

Канкрэтна паведаміць, чаму журналістам нельга прысутнічаць падчас працы камісіі, Дутчык доўга не магла. У выніку, яна спаслалася на артыкул 13 выбарчага кодэксу.

Згодна з гэтым артыкулам назіральнікі могуць прысутнічаць на паседжаннях камісій — тое паседжанне і будзе 12 верасня раніцай. А падлік пратаколаў — не паседжанне. Аднак у артыкуле 13 нічога не гаворыцца пра тое, што нельга сачыць непасрэдна за працай камісій. Забароны на гэта няма.

Аднак, настаяла Дутчык, няма нічога і пра дазвол. Таму, на яе думку, журналістам назіраць за камісіяй нельга.

На тым і развіталіся.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць