Улада99

Ярмошына: Выбары ў беларускі парламент каштуюць каля $10 млн

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына раіць з разуменнем паставіцца да заклікаў прыйсці на ўчасткі для галасавання, бо выбары — «гэта важная дзяржаўная справа». Пра гэта яна заявіла ў відэазвароце, размешчаным 8 верасня на сайце vybory2016.by.

Ярмошына патлумачыла, што выбары будуць лічыцца сапраўднымі, калі на іх прагаласуе больш за 50% выбаршчыкаў. «Таму так важная яўка выбаршчыкаў, таму ідзе такая барацьба за ўдзел выбаршчыкаў у выбарах», — патлумачыла яна.

Па словах старшыні ЦВК, справа не ў досыць высокім кошце выбараў (каля 10 млн даляраў), а ў тым, што «абранне парламента, шчаснае завяршэнне найважнейшай палітычнай кампаніі — гэта перш за ўсё аснова палітычнай стабільнасці нашай дзяржавы», гэта абранне заканадаўчага органа, які будзе супрацоўнічаць з парламентамі іншых дзяржаў, «абараняючы нашы інтарэсы».

«Давайце зробім усё, каб выбары адбыліся, з разуменнем паставімся да заклікаў адміністрацый ВНУ, прадпрыемстваў, арганізацый, ЖЭСаў, каб вы паўдзельнічалі ў выбарах. Па-мойму, прасцей задаволіць гэтыя пажаданні і сапраўды прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Калі вас не задавальняюць кандыдаты, якія балатуюцца па дадзенай акрузе, для вас, нездаволеных, існуе графа супраць усіх. Хоць, я думаю, у нас годны падбор кандыдатаў, якія прадстаўляюць усе пункты гледжання», — сказала кіраўнік ЦВК.

«Актыўныя заклікі» адміністрацый ВНУ і арганізацый узяць удзел у выбарах, па яе словах, не з'яўляюцца парушэннямі заканадаўства. «Вы можаце не адгукнуцца на іх і не прыйсці на выбары. Ці прыйсці 11 верасня. Тым не менш дадзеныя запрашэнні маюць месца быць і не з'яўляюцца парушэннямі закона», — сказала яна.

Ярмошына паведаміла пра паступаючыя скаргі на заклікі адміністрацый арганізацый, якія агітуюць прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата. «Гэта таксама не з'яўляецца парушэннем закона. Агітацыя дазволеная», — падкрэсліла яна, адзначыўшы, што парушэннем будзе лічыцца толькі распараджэнне кіраўніцтва сваім падначаленым праводзіць такую агітацыю ў працоўны час.

Цэнтрвыбаркам, паводле слоў Ярмошынай, таксама прыкладзе намаганні, каб выбаршчыкі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. У прыватнасці, па яе словах, ЦВК звярнуўся ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з просьбай праз аператараў мабільнай сеткі накіраваць усім выбаршчыкам запрашэнне прыйсці на выбарчыя ўчасткі. «Гэта не з'яўляецца парушэннем закона, гэта — інфармаванне грамадзян», — лічыць яна. Пры гэтым, паводле яе слоў, запрашэнні будзе рассылаць аўтамат, а таму іх могуць атрымаць замежнікі, замежныя назіральнікі, непаўналетнія, якія не маюць права голасу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць