Меркаванні88

Аб тым, як я картку ВТБ банка «згубіў»

Добры дзень, дарагая рэдакцыя!

Пішу Вам ліст аб тым, як на роўным месцы ствараюцца праблемы. Міжволі стаўшы карыстальнікам карткі ВТБ (праз гэты банк выплачваецца заробак на працы), вымушаны быў назіраць, які здзек адбываецца пры карыстанні паслугамі банка: то немагчыма пакласці грошы на тэлефон праз картку (збой запыту), няма беларускай мовы ў банкаматах абслугоўвання, то тэлефануеш удакладніць, дзе канкрэтна на вул. Няміга, 10 банкамат, а супрацоўнік банка не ведае.

Я працую ноччу, таму вельмі раздражняюць званкі супрацоўнікаў банка ў 11 дня з мэтай навязаць «Авердрафт», калі я яшчэ сплю пасля змены.

Самая дзіўная гісторыя здарылася са мной 20 мая 2016 года. Вырашыўшы зняць грошы з банкамата, я не атрымаў назад сваю картку — адбыўся нейкі збой у працы. Патэлефанаваўшы па нумары на банкамаце, я яе заблакаваў — супрацоўніца сказала, што максімум праз 2 тыдні інкасацыя забярэ картку я і змагу атрымаць яе назад.

Потым пачаліся мытарствы з выяўленнем месцазнаходжання карткі — офіс па абслугоўванні банкамата на Бурдзейнага, 6 (там засталася картка) перасылаў на офіс, дзе я атрымліваў картку, а той, у сваю чаргу, перасылаў да галаўнога офіса. На маім мабільным тэлефоне аўтаадказнік звязваў мяне з супрацоўнікам толькі пры наборы гарадскога кода (017) пры наборы кода МТС – націсканне кнопак для сувязі з супрацоўнікам не мела сэнсу.

У выніку я страціў шмат грошай і часу, доўга чакаючы размовы з супрацоўнікамі і слухаючы інфармацыю аўтаадказніка. У чэрвені я паехаў на офіс (дзе першапачаткова атрымаў картку), каб зняць наяўныя грошы. Камісія склала 30 тысяч рублёў, хаця маёй віны ва ўсім гэтым здарэнні ніякай не было. Там сказалі, што няма сэнсу рабіць новую картку і я хутка атрымаю старую. Тры разы, падчас тэлефонных размоў, мне прыходзілася прыводзіць доказы, што ВТБ мае банкамат па адрасе Бурдзейнага, 6, хаця яны самі павінны гэта ведаць. 

Адной супрацоўніцы банка (23 чэрвеня 2016 — праз месяц), якая не змагла знайсці банкамат на Бурдзейнага, 6, падчас размовы па тэлефоне я сказаў што «зараз пабачу сам, ці ёсць банкамат на Бурдзейнага, 6» яна сказала «Добра» і праз хвіліну спытала «Ну што, знайшлі?» (гэтая нахабнасць стала апошняй кропляй да напісання гэтага артыкула). 

Потым яна мне сказала, што мая картка заблакаваная з пазнакай «Страта» — трэ' было ехаць аднаўляць яе. Новую картку я ўжо атрымаў, але хацелася б, каб гэтую гісторыю ведалі чытачы «Нашай Нівы». Дзякуй.

Каментары8

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву29

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву29

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць