Здарэнні33

Барысаўскі педафіл абіраў сабе ахвяр каля школы і завабліваў іх у лес

Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС затрымалі 51-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні серыі злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Гаворка ідзе пра серыю злачынстваў, учыненых летам мінулага года. У якасці пацярпелых выступаюць двое хлопчыкаў — 2004 і 2005 гадоў нараджэння. Не выключана, што гэта не адзіныя ахвяры, інфармацыя правяраецца.

Як высветлілі праваахоўнікі, фігурант чакаў дзяцей недалёка ад школы ў Барысаве, а затым па розных прычынах прапаноўваў пайсці ў размешчаны непадалёк ад вуліцы Трусава лясны масіў. Калі ўдавалася завесці дзіця ў адасобленае месца, праводзілася далейшая псіхалагічная апрацоўка. Для гэтага прапаноўваліся цукеркі, грошы. Для забеспячэння маўчання ўжываліся пагрозы, у тым ліку з выкарыстаннем газавага балончыка і нажа.

Пры ператрусе ў затрыманага знойдзены вялікі аб'ём — каля 6 гігабайт — парнаграфічных відэа і фота з удзелам непаўналетніх. Ёсць сярод іх і матэрыялы ўласнага вырабу. Акрамя таго, у затрыманага канфіскаваны пнеўматычны пісталет, газавы балончык і нож. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.167 КК РБ, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць