Сярод прапанаванага сацыёлагамі спісу 25 палітычных дзеячаў Украіны адносна высокі ўзровень даверу мае дэпутат Надзея Саўчанка, якой давяраюць 35% усіх дарослых ўкраінцаў.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.
Не давяраюць ёй 32,7%, яшчэ 32,3% не маюць пэўнага стаўлення, ці не ведаюць, хто такая Саўчанка.
Далей па ўзроўні даверу ідуць мэр Львова Андрэй Садовы (давяраюць 32,3%, не давяраюць — 40,7%), Юлія Цімашэнка (28% супраць 57,3%), Алег Ляшко (27,5% супраць 52,4%) Анатоль Грыцэнка (23,6% супраць 47,3%), Міхаіл Саакашвілі (18,6% супраць 60,6%), Пятро Парашэнка (16,1% супраць 69,3%).
Іншыя дзеячы з спісу ў разліку да ўсяго насельніцтва маюць нізкі ўзровень даверу.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары