Музыка66

Оперная спявачка Надзея Кучар: «Мне цікава спець па-беларуску»

Пераможца конкурсу «Singer of the World» дала першы сольны канцэрт на Радзіме.

Надзея Кучар выступіла зь першым сольным канцэртам у Менску. Яна падрыхтавала разам зь піяністкай Дашай Мароз праграму «Дзень белых хрызантэм», куды ўвайшлі творы Альбана Бэрга, Фэрэнца Ліста, Сяргея Раxманінава і Пятра Чайкоўскага. На яе канцэрт у КЗ «Верхні горад», які зладзіў музычны дом «Клясыка», квіткі раскупілі імгненна.

Пасьля свайго выступу Надзея Кучар прызналася ў камэнтары для Tuzin.fm, што дужа хвалявалася перад выхадам на сцэну, бо гэта быў яе першы сольны выступ на Радзіме. І дадала, што думае ў будучыя свае праграмы ўключыць творы беларускіх аўтараў.

«Я заўжды бяруся сьпяваць на розных мовах, бо гэта цікава. Тым больш цікава на беларускай, якая для мяне родная. Пакуль на нашай мове нічога не выконвала, бо вучылася ня тут, а ў Расеі. Але я гатовая зрабіць гэта»,

— сказала Надзея, якая была прызнаная летась пераможцам самага аўтарытэтнага ў сьвеце конкурсу сярод акадэмічных сьпевакоў – BBC Cardiff Singer of the World.

Надзея Кучар нарадзілася ў Менску ў 1983 годзе, тут скончыла музычную вучэльню імя Глінкі і пераехала ў Расею, дзе адвучылася ў кансэрваторыі ў Пецярбургу. Чатыры апошнія гады яна зьяўляецца салісткай Пермскай опэры і зь вялікім посьпехам выступае па ўсім сьвеце. Улетку яна задзейнічаная ў опэрных пастаноўках у Сант’яга, а ўвосень едзе з турам па Расеі. Паралельна яна зьбіраецца надалей працаваць з Дашай Мароз над новай сольнай праграмай, у якую, ня выключана, якраз і ўвойдуць беларускія творы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў2

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк2

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі24

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць