Тры чалавекі памерлі пасля ўжывання невядомай спіртазмяшчальнай вадкасці ў Карэліцкім раёне, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
Траіх жыхароў вёскі Некрашэвічы знайшлі мёртвымі 4 чэрвеня. Напярэдадні ў госці да двух аднавяскоўцаў прыйшла жанчына 1965 года нараджэння, якая прынесла з сабой паўтаралітровую пластыкавую ёмістасць са спіртазмяшчальнай вадкасцю. Кампанія выпіла вадкасць, і праз некалькі гадзін пасля гэтага ўсе трое памерлі.
«Паходжанне вадкасці да гэтага часу невядома. Прызначана судова-хімічная экспертыза», - растлумачыў Яраслаў Васілеўскі.
Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці двух або больш асобам).
Каментары