Свет

Швецыя падазрае Расію ў хакерскім нападзе на СМІ

Навінавыя сайты найбуйнейшых шведскіх газет зведалі ў суботу ўвечары масіраваны DDOS-напад, які цалкам паралізаваў іх працу. За дзве хвіліны да атакі, у 19.28 на ананімнай старонцы ў твітары з'явілася папярэджанне на англійскай мове, што напад будзе накіраваны на шведскае ўрад і сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюць «хлуслівую прапаганду».

Услед за гэтым адначасова сталі недаступныя сайты газет Aftonbladet, Expressen, Dagens Nyheter, Svenska Dagbladet, Dagens Industri, Sydsvenskan і Helsingborgs Dagblad. Свайго піку хакерская атака дасягнула ў 20.40 па стакгольмскім часе.

Нацыянальны аддзел аператыўнай працы стакгольмскай паліцыі праінфармаваў аб надзвычайнай сітуацыі шведскую паліцыю бяспекі SÄPO. Папярэднія дадзеныя, якія паступілі з найбуйнейшага у Стакгольме пункту абмену інтэрнэт-трафікам Netnod Internet Exchange i Sverige AB, паказалі, што недасяжная перагрузка ліку падлучаных удзельнікаў зыходзіла з Расіі ці праз расійскіх аператараў сусветнай сеткі.

Міністр унутраных спраў Швецыі Андэрс Ігеман праінфармаваў урад аб ПП і выказаў вялікую занепакоенасць з нагоды таго, што знайшліся сілы, якія маюць намер прымусіць замаўчаць свабодную прэсу. Крымінальная паліцыя Стакгольма пачала расследаванне злачынства з мэтай усталяваць крыніцу DDOS-атакі, якая паралізавала вядучыя навінавыя сайты краіны.

На днях шведская паліцыя бяспекі SÄPO апублікавала штогадовую справаздачу, у якім падкрэслівалася сур'ёзнасць псіхалагічнай вайны, маштабнага шпіянажу і маніпуляцый з боку Расіі.

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць