Здарэнні66

Ганна Шарэйка не прызнала сваю віну

У Вярхоўным судзе працягваецца слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да члена Савета Рэспублікі Ганны Шарэйкі. Ёй і яшчэ шасці падсудным выстаўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненым арганізаванай групай (арт. 18, ч. 3 арт. 424 КК). Шарэйка не прызнала сваю віну.

Паводле версіі следства, Ганна Шарэйка, будучы гендырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, уступіла ў карупцыйную змову са сваім сужыцелем Вальдэмарасам Норкусам, які з'яўляўся дырэктарам літоўскай фірмы «Даймас».

Паводле слоў пракурора, Норкус меў сувязі з Рыжскім камбікормавым заводам. Праз кампанію «Руском-Р», якая з'яўлялася даччыным прадпрыемствам «Даймаса», і былі арганізаваны пастаўкі замежных кармоў і кармавых дабавак.

Перамогу на конкурсе для «патрэбнай фірмы» арганізавалі падначаленыя Шарэйкі, якія хацелі такім чынам «захаваць свае пасады, выслужыцца перад дырэктарам, атрымаць прэферэнцыі і пазбегнуць адказнасці за недахопы ў працы», адзначана ў абвінавачанні. Усе яны цяпер таксама на лаве падсудных.

Паводле слоў пракурора, фірма Норкуса для заяўкі на конкурсе выстаўляла заведама заніжаную цану. Аднак пазней кошт павялічваўся з-за транспартных расходаў і аплаты мытных збораў. У выніку канчатковая цана замежнага камбікорму была значна вышэйшай, чым айчыннага. Дзяржабвінавачанне ацэньвае шкоду, нанесеную прадпрыемству, у 4 млрд. рублёў.

Сваю віну не прызналі таксама былыя намеснікі Шарэйкі Надзея Семчанкава, Яўген Канавальчанка і Мікалай Камароў і партнёры Вальдэмарас Норкус і Міхаіл Разжывін. Віну прызнаў толькі адзін абвінавачваны — вядучы спецыяліст віцебскай фабрыкі Уладзімір Ліяранцэвіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць