Мова2727

Мова наша. Што такое (на добрай беларускай мове) жыроўка?

Прэса імкліва распаўсюджвае гэтае слова, а, відаць, яшчэ зусім нядаўна беларусы не зналі яго ў такім значэнні.

Вось вядомы журналіст і палітык Сяргей Навумчык пытаецца ў Фэйсбуку:

А сапраўды, адкуль узялося гэта нягеглае слова «жыроўка»? Я не помню яго ні за савецкім часам, ні да эміграцыі у 96-м. З Расеі прыцягнулі?

Тлумачальны слоўнік кажа нам, што жыроўка — гэта тое самае, што жыр, жыраванне. Дзеяслоў жыраваць значыць харчавацца — пра лавецкага або свойскага звера, птаства і рыбу:

Жыруе рыба — аж выскоквае, разгуляўшыся, з вады. Сачанка. Першымі жыхарамі вёскі, якія трапляліся тут, на рэчцы, былі качкі, — з сытым гоманам і плёскатам яны жыравалі і купаліся. Брыль. (Паводле ТСБМ)

Жыр — гэта месца, дзе жыруе птаства і звер. Жыроўка — працэс жыравання. 

Але магу суцешыць прэсу. Слова жыроўка ў значэнні ’паперчына на аплату’ слоўнік таксама фіксуе, але толькі як другое значэнне і адсылае пры гэтым да артыкула «жыразагад».

А што ж гэта тады такое жыразагад? Да чаго тут жыр? Этымалогія кажа, што гэта не жыр, а італьянскі giro [джыро] — да лац. gyrus ’кола, арбіта, вір, кругаверць’. Цяпер giro значыць аб’езд, экскурсію, турыстычную інфармацыю. Giro падобнае да назвы іншай паперкі — цыркуляр. Circulus — гэта таксама круг, кола. Яшчэ адно семантычна падобнае слова — энцыкліка. Гэта ўжо рэлігійна-юрыдычны тэрмін — адзін з відаў папскіх дакументаў, ліст ’да ўсіх кругом’, кругавы ліст. Вось і наш жыразагад — гэта паперка да ўсіх кругом, папера на аплату, кругавы квіток на аплату, кругавы наказ.

Разблытаўшы гэтую складаную семантыку і этымалогію — можна цяпер выкарыстоўваць гэты назоўнік. Я адно б раіў жыроўцы пакінуць яе першае значэнне — жыраванне, харчаванне жывёл — а паперку называць жыразагадам. Якраз гэта нібыта раіць нам тлумачальны слоўнік беларускай мовы.

А мо і добра было б, калі б заканадаўцы разам з лінгвістамі, фінансістамі і юрыстамі прыдумалі нам нейкі больш зручны, празрысты і свойскі тэрмін. Няхай і гэты допіс пойдзе да іх просьбай пра гэта.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі29

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі29

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць