Грамадства

Праваабаронцы выступілі супраць кантрактнай сістэмы

Шэраг праваабарончых арганізацый падпісалі ініцыяваны Камітэтам «Салідарнасць» зварот у дзяржаўныя органы з патрабаваннем адмяніць Дэкрэт №29 ад 26 лiпеня 1999 г. «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны», адмовіцца ад дыскрымінацыйнай кантрактнай сістэмы найму і надалей рэгуляваць прыём і звальненне з працы нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронцы таксама выступілі за разгляд у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці названага нарматыўнага прававога акту.

Даследаванні праваабаронцаў паказалі, што Дэкрэт № 29 паставіў рабочых і служачых у становішча крайняй залежнасці ад працадаўцы, істотна пагаршае іх прававое становішча ў параўнанні з Працоўным Кодэксам.

Кантрактная сістэма пры такім шырокім яе прымяненні стварае поле для дыскрымінацыі. Рашэнне аб падаўжэнні кантракту залежыць ад суб'ектыўных адносінаў наймальніка да работніка, прадыктаваных меркаваннямі узаемных сімпатый-антыпатый, лаяльнасці-нелаяльнасці і т.п. Існы стан спраў дае шырокія магчымасці для злоўжыванняў службовым асобам прадпрыемстваў і арганізацый, якія атрымалі ў сваё распараджэнне нічым не абмежаваны механізм для адвольнага звальнення непажаданых работнікаў.

Ключавая выснова, якая вынікае з аналізу практыкі звальненняў, заключаецца ў тым, што асноўным рэпрэсіўным механізмам, карыстаным ўладамі для ціску на іншадумцаў, выкладчыкаў устаноў адукацыі, членаў незалежных прафсаюзаў, актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, проста рабочых і служачых, з'яўляецца існуючая кантрактная сістэма.

Зварот за адмену дыскрымінацыйнай кантрактнай сістэмы, накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падпісалі Іна Кулей (Камітэт «Салідарнасьць»), Валянцін Стэфановіч (пазбаўлены дзяржрэгістрацыі ПЦ «Вясна»), Алег Гулак (Беларускі Хельсінскі камітэт), Галіна Скараход (ПАГА «Рух «За Свабоду»),Генадзь Фядыніч (Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП), Раіса Міхайлоўская (ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»), Андрэй Бастунец (ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»), Наталля Манькоўская (Беларускі праваабарончы цэнтр «Ідэнтычнасць»), Уладзімір Дунаеў (Грамадскі Балонскі камітэт).

Каментары

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць