Грамадства2121

Надзел у «Драздах-2» далі Герою Расіі

Касманаўт Алег Навіцкі аформіў дакументы яшчэ да заканчэння грамадскага абмеркавання праекта.

23 лістапада 2015 года ў Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы квартала ў Вяснінцы. Яго яшчэ называюць «Дразды-2».

Улада пыталася, ці згодныя людзі на змены ў папярэднім праекце забудовы. Асноўныя змены датычылі новых сацыяльна- забаўляльных аб’ектаў: гатэля, тэніснага цэнтра і цэнтра мастацкай гімнастыкі. Але заадно прапаноўвалася «нарэзаць» яшчэ пяць участкаў для будаўніцтва катэджаў. У «Драздах-2» і так жыве каля паўсотні высокіх чыноўнікаў, а цяпер у іх шэрагах чакалася папаўненне. Падчас грамадскага абмеркавання мінчукі, чые прыватныя дамы ў іншых раёнах сталіцы ідуць пад знос, звярнуліся да ўладаў з просьбай выдзеліць свабодныя ўчасткі ім.

Прадказальна, іх прапанова засталася без увагі. Рынкавы кошт пустога надзела ў «Драздах-2» сягае паўмільёна даляраў, хто ж зробіць такі падарунак простым людзям?

Ужо 26 лістапада 2015 Мінгарвыканкам прыняў рашэнне №3244, паводле якога адзін з новаўтвораных надзелаў у водаахоўнай зоне выдзяляўся касманаўту беларускага паходжання, Герою Расіі Алегу Навіцкаму.

Грамадскае абмеркаванне яшчэ працягвалася, а Навіцкі ўжо паспеў аформіць дакументы. Касманаўт не мае беларускага грамадзянства, таму зямлю ва ўласнасць яму не далі. З ім была заключаная дамова арэнды. Паводле яе, Навіцкі арандуе зямлю ў «Драздах-2» на 98,5 года. За 15 сотак яму штогод давядзецца плаціць 3,4 мільёна рублёў. Прычым сума не будзе індэксавацца. Пара гадоў — і гэта стануць капейкі.

Упершыню пры выдзяленні элітных участкаў Мінгарвыканкам прымяніў арэндную схему. Раней надзелы афармляліся ва ўласнасць ці выдаваліся ў пажыццёвае спадчыннае валоданне. Гэта датычыла і замежнікаў. Напрыклад, дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы», грамадзянін Расіі Грыгорый Рапота, які больш за 30 гадоў свайго жыцця аддаў замежнай выведцы ў савецкім КГБ і расійскім ФСБ, зможа перадаць дом у «Драздах-2» сваім дзецям.

* * *

Алег Навіцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 у Чэрвені. Скончыў Качынскую авіяцыйную вучэльню (1994) і Вайскова-паветраную акадэмію імя Гагарына (2006). У 1995—2007 служыў лётчыкам, камандзірам звяна, камандзірам авіяцыйнай эскадрыллі расійскага паветранага войска. У 2009 атрымаў кваліфікацыю касманаўта-выпрабавальніка.

Здзейсніў палёт у космас у 2012—2013, працаваў на борце Міжнароднай касмічнай станцыі 143 дні. Герой Расіі (2014).

Жыве ў Звёздным гарадку ў Падмаскоўі. Жонка — Юлія Навіцкая, журналіст часопіса «Солдаты Россіі». Мае дачку.

* * *

Алег Навіцкі: «Я беларус»

«Вядома, я — беларус. Люблю сваю радзіму, беларускую мову люблю. Усюды, дзе служыў, ведалі, што я беларус. У мяне на стале стаіць беларускі сцяжок. Калі мы адправіліся ў палёт, касманаўты сказалі: «Вось, яшчэ адзін беларус паляцеў». Я браў з сабой на арбіту наш дзяржаўны сцяг, сцяг Мінскай вобласці і Чэрвеня».

* * *

Юлія Навіцкая, жонка: «Ён грамадзянін Расіі і расійскі касманаўт»

«Некаторыя пішуць, што Навіцкі — першы касманаўт суверэннай Беларусі. Мне здаецца, гэта не зусім карэктна. Алег паступіў у лётнае вучылішча ў 1988 годзе, адпаведна, у 1988 годзе ён з’ехаў з Беларусі. Ён даваў прысягу яшчэ Савецкаму Саюзу і пасля распаду СССР застаўся ў Расіі. Ён грамадзянін Расіі і стаў расійскім 114-м касманаўтам».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць