Грамадства1010

«Патрэбныя не проста рэформы, а рэвалюцыя» — апытанне ў Гродне

Ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя асобы, якія кіруюць цяпер краінай? З такімі пытаньнямі карэспандэнт Радыё Свабода зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Мужчына сярэдняга веку: «Абавязкова патрэбныя, бо зараз ужо нешта адбываецца такое, што эканоміка гіне на вачах. У нас усё залежыць ад таго, што адбываецца ў Расеі. Наколькі я разумею, маглі б адмыслоўцы і з гэтага ўраду нешта зрабіць, але іх прапановы прыпыняюцца на самым версе. Ёсьць маладыя адмыслоўцы, якія маюць задумкі, але гэта ўсё ня мае разьвіцьця».

Мужчына пэнсійнага веку: «Вядома, патрэбныя. І ня проста зьмены, а ўжо рэвалюцыя патрэбная. Але гэта кіраўніцтва нічога ня здольнае зрабіць, зь іх такія рэфарматары, як зь мяне балерына. Тут ня трэба быць эканамістам, каб бачыць тое, што яны робяць цяпер. Гэта як зрабіў табурэтку, сеў на яе, а яна развалілася — то які ты сталяр?

Мужчына пэнсійнага веку: «Абавязкова патрэбныя рэформы. Гэта ж рост вытворчасьці, новыя працоўныя месцы, разьвіцьцё эканомікі, а інакш яна будзе стаяць і атрымаецца заняпад. І нашае кіраўніцтва здольнае іх зьдзейсьніць, калі будзе выконвацца ўсё, што плянуецца».

Мужчына сярэдняга веку: «Рэформы патрэбныя, бо трэба, каб у эканоміцы было больш грошай. Але наша кіраўніцтва гэтага ня зробіць, заслабое яно».

Малады хлопец: «Менавіта для Беларусі ня вельмі патрэбныя эканамічныя рэформы, бо народу будзе складана. Я лічу, што гэтае кіраўніцтва здольнае іх зрабіць. На працягу 20 гадоў яно паказала сябе».

Мужчына пэнсійнага веку: «Напэўна, нешта можна было б зьмяніць, але ў нашай сытуацыі і так усе круцяцца, як могуць. Напэўна, людзі там не дурныя сядзяць і, напэўна, не імкнуцца зрабіць так, каб насельніцтву горш жылося».

Маладая жанчына: «Ну, хацелася б, каб цэны ў краме былі меншыя, каб рост даляра спыніўся. Суадносна трэба нешта зьмяняць. Думаю, здольнае і цяперашняе кіраўніцтва нешта зьмяніць. Мы ж неяк жывём, нягледзячы на тое, што даляр расьце, атрымліваем заробкі. А калі ўзяць іншыя краіны, то там і гэтага няма».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве28

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве28

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць