Свет11

Мядзведзеў абмежаваў дзяржзакупкі замежных лекаў

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб абмежаванні дзяржаўных закупак замежных лекаў.

Згодна з пастановай, апублікаванай на сайце ўрада, заказчык павінен адхіляць усе прапановы аб пастаўцы лекаў з-за мяжы пры ўмове, што было пададзена не менш за дзве заяўкі на пастаўкі з Расіі і краін-членаў Еўразійскага эканамічнай саюза (у яго ўваходзяць Расія, Беларусь, Арменія, Казахстан і Кыргызстан).

Кіраўнік расійскага мінгандлю Дзяніс Мантураў запэўнівае, што пастанова, якая ўступіць у сілу праз сем дзён, дазволіць знізіць цэны на жыццёва важныя прэпараты.

Усяго ў спісе жыццёва важных прэпаратаў 608 найменняў, з іх 282 — гэта тыя лекі, па якіх ёсць два і больш расійскіх вытворцы, падкрэсліў Мантураў.

У верасні Мядзведзеў паабяцаў, што замежныя лекавыя прэпараты, якія не маюць расейскіх аналагаў, не трапяць пад забарону ў Расіі.

«Асноўная задача — забяспечыць нейкую лекавую незалежнасць, але гэта не значыць, што мы павінны адмовіцца ад імпартных лекаў, барані бог, ёсць маса імпартных прэпаратаў, якія мы імпартавалі і будзем імпартаваць, таму што яны перадавыя, таму што няма аналагаў у нашай краіне», — тлумачыў прэм'ер на сустрэчы з актывам «Адзінай Расіі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць