Культура22

Кнігарня «Галіяфы» атрымае новае жыццё

Аднаўляе сваю дзейнасьць некалі папулярная кнігарня беларускамоўнай літаратуры «Галіяфы».

Сёлета ў лютым культурніцкая ўстанова вымушана была пакінуць памяшканьне ў будынку на вуліцы Валгаградзкай у Менску, куды засялілася пры канцы 2013 году. Але яшчэ тады кіраўніцтва запэўнівала, што гэта не «пахаваньне», а часовае разьвітаньне. Да апошняга дня пляцоўка працавала як творчая прастора, дзе сустракаліся беларускія паэты і пісьменьнікі.

Падставай да прыпыненьня дзейнасьці стала новая рэдакцыя закону «Аб гандлі». Паводле яе будынкі, у якіх вядзецца гандаль, павінны быць аформленыя дакумэнтальна, а потым занесеныя ў адмысловы рэестар. Паколькі тагачасны будынак у рэестры ня значыўся, гандаль давялося спыніць.

Цяпер «Галіяфы» як літаратурная прастора з мастацкай галерэяй атабарацца ў сталічным Траецкім прадмесьці, на вуліцы Старавіленскай, 6. Урачыстае адкрыцьцё заплянаванае на 3 сьнежня (а 19-й гадзіне). Адметнасьць абноўленай пляцоўкі палягае ў стратэгіі: кнігарня створаная на базе выдавецтва «Галіяфы», вакол якога аб’ядналіся папулярныя беларускія літаратары і мастакі.

На сьнежаньскія ўлазіны запрошаныя знаныя госьці:

Барыс Пятровіч — старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, філёляг, кіраўнік ПЭН-цэнтру

Альгерд Бахарэвіч — пісьменьнік, перакладчык

Адам Глобус — пісьменьнік, мастак

Сяржук Сыс — паэт

Музыкі Ўладзіслаў Бубен і Яўген Рагозін

Гурт «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»

У дзень адкрыцьця крама абяцае 20-працэнтную зьніжку на ўсе кнігі выдавецтва «Галіяфы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць